У офісе праваабарончага цэнтру «Вясна» адбылася прэс-канфэрэнцыя кампаніі «Праваабаронцы за свабодныя выбары».
Вынікі назіраньня сумеснай ініцыятывы праваабарончага цэнтру «Вясна» і Беларускага Хэльсынскага камітэту прадставілі Валянцін Стэфановіч і Алег Гулак.
Галоўная выснова праваабаронцаў: выбарчы працэс прайшоў з сур’ёзнымі парушэньнямі прынцыпаў дэмакратычных і справядлівых выбараў, якія замацаваныя стандартамі АБСЭ і беларускім заканадаўствам.
Старшыня БХК Алег Гулак заявіў: «На этапе агітацыі мы адзначылі сур’ёзнае выкарыстаньне адміністрацыйнага рэсурсу ў мэтах падтрымкі праўладных кандыдатаў».
У асноўным датэрмінова галасавалі студэнты, насельнікі інтэрнатаў, ваеннаслужачыя, супрацоўнікі дзяржаўных прадпрыемстваў. Прыкметамі прымусу да ўдзелу ў датэрміновым галасаваньні былі просьбы выбарцаў да сябраў выбарчай камісіі выдаць даведку пра ўдзел у галасаваньні, арганізаваны прывоз выбарцаў на ўчасткі.
Што тычыцца самога галасаваньня, Валянцін Стэфановіч зьвярнуў увагу на адрозьненьні ў дадзеных незалежных назіральнікаў і афіцыйных крыніцаў:
«У першыя дні гэты працэнт адрозьненьняў быў нязначны — каля 4%, і фіксавалі гэтыя адрозьненьні на 30 участках. Пасьля гэтыя лічбы значна ўзрасьлі. І за ўсе пяць дзён склалі 10,4%».
На дзень выбараў гэтая розьніца ўжо склала 18,8%. «Праваабаронцы за свабодныя выбары» заявілі, што з такімі дадзенымі няма даверу да выбараў у парлямэнт.
Праваабаронцы адзначылі, што, паводле дадзеных назіральнікаў, падлік галасоў адбываўся непразрыста: галасы лічылі ўсе сябры выбарчай камісіі адначасова, кожны апрацоўваў толькі свой стос выбарчых бюлетэняў, перадаючы лічбы старшыні камісіі. Пры такой працэдуры ні назіральнікі, ні кожны асобны сябра выбарчай камісіі ня ведалі агульнага выніку падліку галасоў на ўчастку. Акрамя таго, назіральнікам не дазвалялі знаходзіцца на такой адлегласьці ад сталоў, зь якой відаць, як вядзецца падлік.
Валянцін Стэфановіч: «78% нашых назіральнікаў, якія назіралі на 150 участках, заявілі, што ня мелі магчымасьці сачыць за падлікам галасоў. Зьдзівіла тое, што 44% назіральнікаў адзначылі, што вынікі разьдзельнага падліку галасоў не агалошваліся ўвогуле. Пры такой сыстэме падліку галасоў сьцьвярджаць, што ў пратаколах тое, што было падлічана, ня могуць ані назіральнікі, ані сябры камісій».
Алег Гулак паведаміў, што ў кампаніі няма падставаў давяраць лічбам, агучаным Цэнтравыбаркамам: «Таму што, на жаль, мы сваімі вачыма пабачыць іх не змаглі. На тых участках, дзе мы назіралі, адрозьненьне ў нашых і афіцыйных дадзеных было вельмі вялікае — прыкладна 19%. Гэта, безумоўна, адлюстраваньне таго, што праблема з падлікам і яўкай была».
Журналісты задалі пытаньне пра тое, што некаторыя назіральнікі заяўлялі пра арганізацыю «выбарчых карусэляў» — калі адзін і той жа чалавек галасуе некалькі разоў.
Валянцін Стэфановіч: «Зьява, вядома, новая, бо пры такой сыстэме падліку галасоў і „карусэлі“ не патрэбныя. У прынцыпе, я думаю, што ў межах адной акругі для забесьпячэньня яўкі такую схему можна было выкарыстаць».
Алег Гулак: «Выключаць мы такога ня можам, але пацьвярджаць ня будзем. Мы такога не назіралі».
Праваабаронцы зазначылі, што назіральнікі сутыкаліся з разнастайнымі праблемамі: іх выдалялі з участкаў, запалохвалі, не рэагавалі на іхныя скаргі. А Алег Гулак пажартаваў, што хутка ціск на назіральнікаў трэба будзе ўзаконіць. Бо кожны раз, як яны ажыцьцяўляюць назіраньне, да іх праяўляюць павышаную цікавасьць падатковыя органы:
«Вось Тацяна Равяка нядаўна атрымала патрабаваньне прадставіць дэклярацыю. І я таксама знайшоў у сваёй скрыні такую прапанову ад падатковай інспэкцыі. Я нават падумаў, што ўжо, можа, варта ў Выбарчы кодэкс унесьці такую норму, што як хочаш быць назіральнікам, то падавай дэклярацыю, як і кандыдат».
«Пры правядзеньні выбараў мы ўсё больш набліжаемся да савецкай сыстэмы, — падвёў свой вынік Валянцін Стэфановіч, — І калі лічыць паводле савецкіх адзнак, то за такія выбары я паставіў бы «двойку».

Your browser doesn’t support HTML5