У выбарчай кампаніі бралі ўдзел і незалежныя дэмакратычныя кандыдаты, якія вылучаліся шляхам збору подпісаў, самі, без прыцягненьня адміністрацыйнага рэсурсу ці дамамогі паплечнікаў па партыі, вялі агітацыю, арганізоўвалі групы падтрымкі, назіральнікаў.
Па Лунінецкай выбарчай акрузе № 13 балятаваліся два кандыдаты: Валянціна Верас, начальнік раённага аддзелу адукацыі, і незалежны кандыдат, індывідуальны прадпрымальнік Віталь Каратыш.
Валянціна Верас напоўніцу выкарыстоўвала адміністрацыйны рэсурс: у аднаго зь сяброў яе ініцыятыўнай групы бацька — старшыня акруговай выбарчай камісіі, на ўсе сустрэчы кандыдатка хадзіла ў суправаджэньні галоўнага ідэоляга раёну. На заводзе «Палесьсеэлектрамаш» у адзін дзень былі прызначаныя сустрэчы з выбарцамі абодвух кандыдатаў. Спадарыня Верас сваю сустрэчу правяла, а Каратыша на завод не пусьцілі:
«Яны проста вымусілі размаўляць зь людзьмі на вуліцы. Праз 15 хвілін была перазьменка на заводзе, і мне давялося сустрэць некалькі соцень людзей, якія выйшлі з цэху пасьля працы, і якія толькі ішлі на зьмену. І такім чынам я сабраў значна большую колькасьць выбарцаў. На пытаньне: чаму вы сёньня не выступалі перад намі, я шчыра адказваў, што мне забаранілі. Такім чынам я атрымаў нашмат большую падтрымку людзей, чым калі б мне давялося перад невялікай колькасьцю людзей выступаць у залі».
Што да асноўнага дня галасаваньня, Віталь Каратыш выказаў такое меркаваньне:
«Мы зафіксавалі шматлікія парушэньні, пачынаючы ад дробных, калі людзі прыходзяць бяз пашпарту альбо бяруць два бюлетэні замест аднаго, і заканчваючы такімі грубымі парушэньнямі, калі сам сябра ўчастковай камісіі двойчы галасуе. І я абсалютна сур’ёзна ўпэўнены, што па Лунінецкай выбарчай акрузе падтрымка пераважнай большасьці выбарцаў на маім баку».
У незалежнага кандыдата Андрэя Юркова, які балятуецца па Горацкай выбарчай акрузе № 82, супернік — дэкан агранамічнага факультэту сельгасакадэміі Міхаіл Волкаў.
Юркоў: «У раёне Дажынкі, народ п’е, гуляе, весела, усё добра. У нас 40% выбарцаў прагаласавалі датэрмінова, таму тут можна фіксаваць усё, што заўгодна».
Карэспандэнтка: «У вас супернік — праўладны кандыдат. Калі была перадвыбарчая кампанія, ці сутыкаліся вы зь цяжкасьцямі? Параўнайце, як ён вёў агітацыю, і як вы».
«За яго была, так бы мовіць, „уся савецкая ўлада“: 150 чалавек — ініцыятыўная група. У мяне — 15 чалавек. Розьніца ёсьць? Цяжка маленькай дывэрсійнай групе спаборнічаць з рэгулярнымі войскамі».
Карэспандэнтка: «Але надзея ёсьць?»
«Без надзеі жыць нельга Жыцьцё ж не сканчаецца пасьля выбараў».
Па Сьвіслацкай выбарчай акрузе № 94 сталіцы ў Палату прадстаўнікоў было зарэгістравана ажно 5 кандыдатаў: Аксана Дражына, дацэнт Беларускай мэдычнай акадэміі пасьлядыплёмнай адукацыі, Алена Прадун — загадчыца дзіцячага садку, Леанід Мажэйка, дырэктар аўтапарку, Мікалай Дылько з партыі «Справядлівы сьвет» і незалежны кандыдат Уладзімер Навасяд. Спадар Навасяд добра ведае сваю акругу, бо яшчэ ў 1995-м абіраўся дэпутатам Вярхоўнага Савету 13 скліканьня, некалькі разоў балятаваўся па гэтай акрузе.
Навасяд: «Датэрміновае галасаваньне ўпершыню выявіла такую небывалую для Беларусі зьяву, як так званыя „карусэлі“. Але гэта выглядае так няўклюдна! І насамрэч, калі ў акрузе ёсьць дэмакратычны кандыдат, які працуе з насельніцтвам, гэта так відавочна кожнаму. Таму гэтая сыстэма зь беларускім „ноў-хаў“ ператварылася ў такую ганьбу, што адбывалася і ў асноўны дзень галасаваньня. Таму мы вывешваем у YouТube усе зьнятыя эпізоды, як людзі зьбягаюць з камісіяў зь бюлетэнямі і гэтак далей. Вельмі сорамна за нашых грамадзянаў, якія ў такой колькасьці ўцягваюцца ў гэтую працэдуру. І гэта ўжо не асобныя эпізоды, гэта сыстэма. І назіральнікі зараз абменьваюцца партрэтамі гэтых людзей, ведаюць нумары аўтамабіляў, на якіх іх прывозілі».