Выбары зь бясплатнай пярлоўкай
Your browser doesn’t support HTML5
Ля сярэдняй школы № 17 Магілёва, каб завабіць на галасаваньне выбарцаў трох участкаў, арганізавалі кірмаш з таварамі без гандлёвай надбаўкі, а таксама перасоўнай кухняй з дармавой пярловай кашай. Кашу людзі бралі сем’ямі. З ахвотай яе елі й міліцыянты. Сябры камісіі таксама ня грэбавалі, несьлі талеркі проста на ўчасткі.