«Беларускія выбары часта параўноўваюць з жартам, хоць гэта і частка эўрапейскай трагедыі. Сапраўднае значэньне парлямэнту ў Беларусі незразумелае», піша на старонках выданьня Svenska Dagbladet пісьменьнік і журналіст Клаэс Хэнрык Арвідсан, аўтар шэрагу кніг пра СССР і Ўсходнюю Эўропу.
Паводле швэдзкіх аглядальнікаў, цяперашняя кампанія парлямэнцкіх выбараў слушна называецца яе крытыкамі самай несправядлівай за гады праўленьня Лукашэнкі. Як з гледзішча цэнзуры, перасьледу крытыкаў рэжыму, так і перадвызначанасьці вынікаў галасаваньня. Толькі жменька апазыцыйных кандыдатаў змагла ўдзельнічаць у выбарах. За тыдзень да галасаваньня найбуйнейшыя апазыцыйныя партыі Беларусі заклікалі выбарцаў на знак пратэсту не прыходзіць на ўчасткі, а застацца дома.
У сваю чаргу, прэзыдэнт Лукашэнка, піша выданьне Aftonbladet, адрынае абвінавачваньні апанэнтаў адносна парушэньня ўсіх магчымых дэмакратычных стандартаў яшчэ напярэдадні выбараў. Лукашэнка лічыць, што апазыцыя мела дрэнных кандыдатаў, і тыя проста баяліся, што не атрымаюць падтрымкі народу на выбарах.
Тым часам за выбарамі ў Беларусі назіраюць шэсьць швэдзкіх парлямэнтароў.
Aftonbladet цытуе кароткае выказваньне намесьніка старшыні дэлегацыі ад ПА АБСЭ Кэнта Харстэта: «Наша місія складаецца ў тым, каб быць тут і бачыць, ці ўсё ідзе як трэба і наколькі гэта «справядлівыя» ды «празрыстыя» выбары».
Разам з калегамі швэдзкі сацыял-дэмакрат Харстэт назіраў за працай чатырох выбарчых участкаў. Як назіральнік ён у гэты дзень устрымліваецца ад камэнтароў. Звычайна ён мае рэпутацыю пасьлядоўнага крытыка беларускага рэжыму, які выступае супраць палітычна матываванага ціску на апанэнтаў Лукашэнкі і за ўзмацненьне санкцыяў супраць афіцыйнага Менску.
Як перакананы выканаўчы дырэктар арганізацыі «Абаронцы грамадзянскіх правоў» Робэрт Харт, беларускае пытаньне павінна заняць больш высокае месца на парадку дня заканадаўчых і выканаўчых уладаў Швэцыі ды ЭЗ. Дыктатар мае поўны кантроль над кіруючай, заканадаўчай і судовай уладамі ды СМІ. А таму ў выбарах заўсёды перадвызначаны пераможца.
Паводле Робэрт Харта, ЭЗ павінен прытрымлівацца сваіх прынцыпаў і папярэдніх патрабаваньняў у дачыненьні да беларускіх уладаў. Вызваленьне Алеся Бяляцкага і іншых палітвязьняў – гэта ўсяго маленькая частка зь іх.