Як ставіцца да таго, што, паводле афіцыйных дадзеных, Віцебская вобласьць апярэдзіла ўсе астатнія ў датэрміновым галасаваньні, кандыдат у дэпутаты Віктар Цярэшчанка (Шаркоўшчынская акруга)? Ён мяркуе, што тут спрацаваў найперш адміністрацыйны рэсурс.
«Напрыклад, учора ў Відзах Браслаўскага раёну не выдавалі заробак, пакуль не прагаласуеш. Я пад’ехаў у гэты калгас, дзе ўбачыў каля 80 чалавек, якія стаялі ў чарзе ў суботу з пашпартамі — калі ласка, спачатку галасуйце і тут жа прыходзьце. Гэта было зьвязана з выдачай заробкаў. Студэнтаў таксама абвязвалі прагаласаваць, інтэрнаты, памежнікаў. Усе яны прагаласавалі загадзя».
Цярэшчанка сказаў, што на трох участках ужо прагаласавала больш за 50% з улікам датэрміновага галасаваньня.Камэнтуючы сёньняшнія заявы Аляксандра Лукашэнкі пра тое, што ў іншых дзяржавах «няхай зайздросьцяць» таму, як праходзяць выбары ў Беларусі, Цярэшчанка сказаў:
«Кулік хваліць сваё балота. Удасканальваньню Выбарчага кодэксу мяжы няма. Больш за тое, мы далёкія ад дэмакратыі. Прысутнасьць адміністрацыйнага рэсурсу я бачыў на шэрагу прадпрыемстваў, наведаўшы ўчора Пастаўскі раён, Шаркоўшчынскі раён».