Беларусы Варшавы сёньня ад раніцы пікетуюць беларускую амбасаду ў польскай сталіцы ды запрашаюць на альтэрнатыўнае галасаваньне.
Каля двух дзясяткаў беларусаў ад 8 раніцы варшаўскага часу пачалі пікетаваньне беларускай амбасады ў Варшаве. Прысутныя заклікаюць да байкоту ды альтэрнатыўнага галасаваньня. У такім альтэрнатыўным бюлетэні можна прагаласаваць за свабоду, дэмакратыю і незалежнасць.
Адзін з кіраўнікоў Беларускага Дому ў Варшаве Зьміцер Бародка сказаў нашаму радыё:
«Амбасада Беларусі сёньня зьяўляецца выбарчым участкам. Мы прыйшлі сюды, каб заявіць аб ты тым, што ў Беларусі няма выбараў. Мы выступаем за байкот парлямэнцкіх выбараў як першы крок да агульнанацыянальнай кампаніі байкоту дыктатуры».
Прысутныя скандавалі «Байкот», «Жыве Беларусь».
Апоўдні мае пачацца яшчэ адзін выбарчы пікет, гэтым разам у цэнтры Варшавы.