Актывісты кампаніі «За справядлівыя выбары» называюць сёлетнюю парлямэнцкія кампанію «самай нахабнай» у параўнаньні з усімі папярэднімі. У першую чаргу, маючы на ўвазе перашкоды, якія ствараюць дзяржаўныя органы дэмакратычным кандыдатам і назіральнікам ад апазыцыі.
Так, прадстаўнік стваранай партыі «Беларуская хрысьціянская дэмакратыя» Дзяніс Садоўскі паведаміў, што ўпершыню ў выбарчай гісторыі Беларусі зафіксаваная так званая «карусель», відавочна, запазычаная ў Расеі. Такі спосаб, калі людзі ходзяць па выбарчых участках, галасуюць па некалькі дзясяткаў разоў, ствараючы бачнасьць высокай яўкі. Асобныя «хадакі» атрымліваюць за гэта харчовыя пайкі і талёны на бясплатнае харчаваньне ў выбарчых кавярнях.
Кіраўнік партыі аб’яднаных левых «Справядлівы сьвет» Сяргей Калякін, у сваю чаргу, абвяргае лічбы, агучаныя старшынёй Цэнтарвыбаркаму Лідзіяй Ярмошынай, якая сказала, што паступілі толькі дзьве афіцыйныя скаргі на хаду датэрміновага галасаваньня. Ён сьцьвярджае, што толькі праз кампанію «За справядлівыя выбары» сыстэматызавана больш за сотню скаргаў, а агульная колькасьць, як мінімум, удвая большая.
Паводле спадара Калякіна, на 239 ўчастках незалежным назіральнікам увогуле не была прадстаўленая інфармацыя пра колькасьць тых, хто прагаласаваў датэрмінова, а на 87 участках зафіксаваныя сур’ёзныя разыходжаньні ў лічбах — колькасьць выбарцаў у асобных выпадках зьменшаная на тысячу чалавек і болей.
Зафіксаваныя масавыя факты прымусовага згону на датэрміновае галасаваньне. Перадусім гэта тычыцца іншагародніх студэнтаў менскіх ВНУ, якіх выправілі са сталіцы яшчэ ў пятніцу, зрабіўшы выходным нават панядзелак. У шэрагу навучальных установаў яўка склала 95%.
Не адстаюць і працоўныя буйных вытворчых аб’яднаньняў. Пра прымусовасьць галасаваньня сьведчыць ужо тое, што многія просяць ў сябраў камісіяў даведкі, каб не было праблемаў са «справаздачай начальству».