Някляеў: «Я не магу спаць, калі нашых хлопчыкаў на пікетах б'юць, а пасьля кідаюць у турму»

Your browser doesn’t support HTML5

Актывісты кампаніі «Гавары праўду» сабралі сваіх кандыдатаў з розных рэгіёнаў на пікет каля Камароўскага рынку. У гэты ж час БРСМ зладзіў дыскатэку, праўладнае аб’яднаньне «Белая Русь» арганізавала канцэрт. Кандыдатку ў дэпутаты Тацяну Караткевіч прыйшоў падтрымаць вядомы музыка Зьміцер Вайцюшкевіч. Пляцоўка каля Камароўскага рынку ператварылася проста ў месца ідэалягічнага шматбор’я.