Журналіст аўстралійскага тэлеканалу SBS Амас Робэртс вылецеў з аэрапорта «Менск-2» у Франкфурт у суботу а 13:40.
За адлётам журналіста сачыла вялікая колькасьць супрацоўнікаў спэцслужбаў, але Амас Робэртс пакінуў Менск безь перашкодаў.
Напярэдадні ён быў затрыманы падчас праходжаньня мытнага дагляду і ягоны вылет быў сарваны. У Амаса Робэртса канфіскавалі відэакамэру, кампутар, тэлефон і 12 картаў памяці. Аўстралійскі журналіст меў акрэдытацыю МЗС і працаваў у Беларусі цягам тыдня.