Аляксандар Памідораў: «Нешта ў нас з галовамі здарылася»

Your browser doesn’t support HTML5

Аляксандар Памідораў: «Нешта ў нас з галовамі здарылася»

Аляксандар Памідораў (сапр. Аляксандар Крывашэеў) — музыкант, шоўмэн, журналіст, лідэр гурту Pomidor/OFF.
Нарадзіўся 21 сьнежня 1971 году ў Менску. Скончыў Беларускую акадэмію мастацтваў па спэцыяльнасьці «рэжысура драмы», вучыўся тры курсы ў Інстытуце культуры па спэцыяльнасьці «кіраўнік самадзейнага тэатру».

Свой першы гурт «Пьяные гости» стварыў у 1988 годзе ў расейскім горадзе Ламаносаў (Араніенбаўм). Запісаў у яго складзе тры касэтныя магнітаальбомы (на CD перавыдадзены трэці канцэртны альбом «Уровень жизни»).

Стала па-беларуску піша з 1997 году.

Браў удзел ва ўсіх значных беларускіх супольных праектах на мяжы стагодзьдзяў: «Народны альбом», «Я нарадзіўся тут», «Сьвяты вечар», «Скрыпка дрыгвы» (ня выдадзены).

У 2000 годзе стварыў уласны гурт Pomidor/OFF. Першы альбом «Сьвята пакрадзенае» атрымаў спэцыяльны прыз ад газэты «Наша Ніва» на цырымоніі «Рок-Каранацыя-2002», другі альбом «Патас/Попс/Прапаганда» трапіў у тройку лепшых альбомаў 2011 году паводле вэрсіі сайту Experty.by, песьня «Дым» была прызнаная «Песьняй году» на «Рок-Каранацыі-2011», а гурт Памідорава атрымаў галоўную рок-карону як «Гурт году».

Як журналіст супрацоўнічаў з радыёстанцыямі «Беларуская маладзёжная», «Радыё 101,2», «Радыё Рацыя», Радыё Свабода, «Эўрапейскім радыё для Беларусі», тэлеканаламі БТ і СТВ. Працаваў ды-джэем на «Радыё Бі-Эй», «Альфа-радыё», музычным рэдактарам радыё «Мэлёдыі веку». Вядучы шэрагу буйных беларускіх рок-фэстываляў, у тым ліку «Басовішча», «Рок за Баброў», «Рок па вакацыях» ды іншых.

Радыёвэрсія праекту «Белы сьпіс» — 24–28 верасьня на хвалях «Свабоды».

Белы сьпіс


Нашы героі — тыя, хто паклаў пачатак беларускаму року, а таксама музыкі, якія сьпяваюць тое, што ім не дазваляюць сьпяваць.

Яны нарабілі шуму ў беларускай музычнай прасторы ня толькі сваімі сьпевамі, але і ўчынкамі, ды не пабаяліся адкрыта выказаць свае пазыцыі.

У іх няма эфіраў на дзяржаўным тэлебачаньні і радыё. Затое ў іх ёсьць нашмат большае — любоў і павага слухачоў.

Архіў праекту


Алег Хаменка: «Мы забываем, што плоцім падаткі»

Сяргей Скрыпнічэнка: «У Беларусі адсутнічае сыстэма аўтарытэтаў»

Павал Аракелян: «Прачнуўся беларусам»