Прадстаўнікі руху «За свабоду» і грамадзянскай кампаніі «Гавары праўду», якія назіраюць за выбарчай кампаніяй у 101-й Фрунзенскай акрузе Менску, сьцьвярджаюць, што ў гэтай акрузе адны і тыя ж людзі галасуюць некалькі разоў на розных выбарчых участках.
Да ўжо звыклых парушэньняў выбарчага заканадаўства — кшталту прымусовага галасаваньня, галасаваньня за сваякоў ды іншых — сёлета дадалася і такая маніпуляцыя, як выбарчая карусэль. Сутнасьць яе ў тым, што групы адных і тых жа людзей езьдзяць па розных выбарчых участках і галасуюць па некалькі разоў.
У акрузе № 101 гэтую зьяву заўважылі яшчэ ў першы дзень датэрміновага галасаваньня. Аднак яна не спыняецца і сёньня, заявіў на прэсавай канфэрэнцыі адзін з арганізатараў назіраньня Юрась Меляшкевіч. Ягоныя словы ў размове са «Свабодай» пацьвярджае і акрэдытаваны тут назіральнік ад БНФ «Адраджэньне» Сяргей Марцалеў:
«Намі быў зафіксаваны візуальна факт паўторнага галасаваньня аднымі і тымі ж людзьмі некалькі разоў. Аднак гэтыя факты не дакумэнтаваныя. Сфатаграфаваць іх мы ня можам. А нават калі і сфатаграфуем, даказаць, што яны прыйшлі галасаваць другі альбо трэці раз, выключна цяжка. Мы з гэтым сутыкнуліся ў трох ці чатырох выпадках. І гэта аднадушная выснова — мая і маіх калегаў Сяргея Бахуна і Арыны Лісецкай, зь якімі мы разам назіраем».
Адказваючы на пытаньне «Свабоды», якім чынам улады арганізоўваюць выбарчую карусэль, Юрась Меляшкевіч адзначыў:
«Наколькі я разумею, самае галоўнае ў тым, як можна зрабіць маніпуляцыі, парушэньні, — гэта не дапусьціць назіральнікаў да сьпісаў выбарцаў. Калі назіральнік ня можа пабачыць на ўласныя вочы сьпіс выбарцаў, то ў ім можна прадугледзець і зрабіць масу розных хітрыкаў, каб можна было ўдзельнікаў карусэлі прыняць да галасаваньня. Урэшце рэшт, можна зрабіць так, што яны ня будуць ставіць подпісаў сапраўдных у сьпісах, а выдаваць ім бюлетэні. І яны будуць галасаваць. А спраўдзіць агульную яўку мы ня зможам».
У 101-й выбарчай акрузе паглядзець сьпісы выбарцаў ня могуць ня толькі назіральнікі, але нават і сябра гэтай акруговай выбарчай камісіі. У такой сытуацыі апынуўся сябра камісіі ад партыі БНФ Мечыслаў Сінякевіч. Ён сказаў «Свабодзе», што старшыня акруговай камісіі Вікторыя Аўраменка асабіста забараніла паказваць яму сьпісы:
«Я ж узяў сваё пасьведчаньне, але яны сьпісаў мне так і не паказалі. Не далі — і ўсё. Вось такая ў нас справядлівасьць. А на мой погляд, нават звычайнаму выбарцу, калі б ён захацеў паглядзець сьпіс, то павінны і яму паказаць. У суботу ў 14:30 у нас адбудзецца пасяджэньне акруговай выбарчай камісіі. І я ўздыму гэтае пытаньне».
Нацыянальны каардынатар кампаніі «За справядлівыя выбары — 2012» Віктар Карняенка кажа, што сыгналы пра выбарчую карусэль паступаюць з розных месцаў Беларусі:
«І ў нас выкарыстоўваецца нешта падобнае да карусэляў, якія ўжо даўно ўжываюць некаторыя нашы суседзі. Мы толькі здагадваліся, навошта ЦВК прымае такое рашэньне, што галасаваць можна па любых дакумэнтах. Для чаго прымалася такая, на першы погляд, дэмакратычная норма? Фактычна яна разьвязвае камісіям рукі, губляецца кантроль за прывязкай канкрэтнага выбарца да ўчастку. Прыйшоў чалавек і кажа: а я вось тут жыву, вось мой прафсаюзны білет, і кропка».