Міністар замежных справаў Нямеччыны Гідо Вэстэрвэле сёньня ў часе прэсавай канфэрэнцыі ў Бэрліне пракамэнтаваў адмову беларускага МЗС выдаць візы міжнародным назіральнікам ПА АБСЭ.
Вэстэрвэле: «Я адчуваю глыбокае шкадаваньне з нагоды гэтага. Гэта паказвае, наколькі важны наш эўрапейскі удзел ў справе захаваньня правоў чалавека ў суседніх з намі эўрапейскіх краінах. Я выклікаў амбасадара Беларусі ў Міністэрства замежных справаў і мы выкажам нашую пазыцыю адносна гэтага вельмі ясна яшчэ раз».