Дагэтуль невядома, у якую калёнію этапавалі Зьмітра Дашкевіча

Belarus – The trial of the political prisoners Zmitser Dashkevich and Eduard Lobau. Minsk, 24Mar2011

Дагэтуль невядома, у якую калёнію этапавалі зь Віцебску Зьмітра Дашкевіча. У чацьвер у Дэпартамэнце выкананьня пакараньняў непрыймовы дзень, таму нявеста Дашкевіча Наста Палажанка разам зь ягонымі бацькам і адвакатам хочуць трапіць на прыём у пятніцу. Наста кажа:

«Тэарэтычна ў Дэпартамэнце выкананьня пакараньняў гэта даўно павінна быць вядома.

Яны кажуць, што выслалі нам пісьмовы адказ. Але мы яго яшчэ не атрымалі. А таксама, калі Дашкевіч прыбудзе на тэрыторыю калёніі, адміністрацыя абавязаная бацьку выслаць ліст з інфармацыяй, дзе ён знаходзіцца, што яму паложана. Мы тэлефанавалі ў многія калёніі, шукалі Зьмітра, але нідзе нам не даюць інфармацыі. Гэта, вядома, ня факт, але мы мяркуем, што, хутчэй за ўсё, ён у Мазыры будзе — гэта адна з самых суровых калёній. І яны катэгарычна адмаўляюцца казаць. Таму мы мяркуем, што Зьміцер там».