У выпадку ваеннай агрэсіі супраць Арменіі з краін Арганізацыі дамовы аб калектыўнай бясьпецы (АДКБ) рэальна змогуць дапамагчы Расія і Беларусь, заявіў генерал-маёр Аркадзі Тэр-Тадэвасян.
Сайт panarmenian.net, які называе Тэр-Тадэвасяна «камандас» і «герой Арцахскай вайны», цытуе ягоныя словы: «ніводная дзяржава ня можа самастойна гарантаваць сваю бясьпеку».
Тэр-Тадэвасян сказаў, што, да прыкладу, саюзьнікам Арменіі зьяўляецца Грэцыя, аднак у двухбаковых дагаворах не зафіксавана, што яна будзе рабіць у выпадку агрэсіі супраць Арменіі.
Што ж тычыцца вучэньняў Калектыўных сілаў апэратыўнага рэагаваньня АДКБ «Узаемадзеяньне-2012», якія днямі адбыліся непадалёк ад мяжы з Турцыяй, дык, паводле Тэр-Тадэвасяна, іх важнасьць для Арменіі ў тым, што АДКБ «упершыню заклала падмурак пераходу ад тэарэтычных да практычных дзеяньняў».
Паводле яго, вучэньні паказалі, што АДКБ сапраўды пачала жыць і дзейнічаць, і што «роля Арменіі ў рэгіёне ўзмацняецца і будзе ўзмацняцца».
Арменія мае вельмі складаныя адносіны з Азэрбайджанам, зь якім дагэтуль не падпісала мірнай дамовы пасьля вайны за Нагорны Карабах. Летась азэрбайджанскі міністар абароны Сафар Абіеў на сустрэчы з дэлегацыяй Арганізацыі бясьпекі і супрацоўніцтва ў Эўропе, прысьвечанай мірнаму ўрэгуляваньню канфлікту ў Нагорным Карабаху, заявіў, што Азэрбайджан «усур’ёз рыхтуецца» да вайны з Арменіяй.
Абіеў тады дадаў, што Арменія павінна завяршыць «акупацыйную палітыку» ў Карабаху.
Баку неаднаразова пагражаў вайсковымі дзеяньнямі, калі мірныя перамовы не дадуць выніку. Арменія, у сваю чаргу, абяцае «маштабную адплату» ў выпадку выкананьня Азэрбайджанам сваёй пагрозы.