Прэсавы сакратар МЗС Андрэй Савіных назваў аднабаковым ціскам на Рэспубліку Беларусь рашэньне Міністэрства фінансаў ЗША ўвесьці дадатковыя санкцыі супраць кампаніі «Белзьнешпрамсэрвіс».
Андрэй Савіных заявіў, што такія абвінавачаньні не адпавядаюць рэчаіснасьці, і запэўніў, што пры пастаўках зброі Беларусь прытрымліваецца міжнародных пагадненьняў і рэзалюцыяў ААН.
Фірма «Белзьнешпрамсэрвіс», якая належыць беларускай дзяржаве, у сакавіку 2011 году пастаўляла сырыйскаму войску ўзрывальнікі для авіяцыйных бомбаў. Пра гэта гаворыцца ў апублікаваным 19 верасьня прэсавым рэлізе Міністэрства фінансаў ЗША.
Гэтыя бомбы выкарыстоўваліся рэжымам Асада ў ліпені 2012 году пры паветраных бамбардзіроўках Алепа, каб запалохаць паўстанцаў Сырыі.
«Белзьнешпрамсэрвіс» — адна зь фірмаў, супраць якіх Міністэрства фінансаў ЗША ўвяло санкцыі. Гэтыя фірмы і прыватныя асобы, сьцьвярджаецца ў прэс-рэлізе, падтрымлівалі рэжым Башара Асада ў Сырыі зброяй і сродкамі сувязі, якія выкарыстоўваліся для гвалту супраць сырыйскага народу.
Працяг тэмы — пазьней на сайце «Свабоды»