Барысаўскі футбольны клюб БАТЭ у стартавым матчы групавога турніру Лігі чэмпіёнаў у гасьцях дамогся перамогі над францускім «Лілем» - 3:1 (пасьля першага тайму - 3:0).
Па выніках першага кола БАТЭ займае першы радок у турнірнай табліцы групы F, апераджаючы фаварыта групы мюнхенскую «Баварыю», якая перамагла гішпанскую «Валенсію» 2:1.
Гэта першая перамога БАТЭ за ўсю гісторыю ўдзелу клюбу ў групавых турнірах Лігі чэмпіёнаў. Галы ў барысаўчанаў забілі Валадзько (6), Радзіёнаў (20) і Аляхновіч (43).
Наступны матч БАТЭ згуляе 2 кастрычніка на менскім стадыёне «Дынама» з «Баварыяй».