Паводле назіральнікаў, за першыя два дні датэрміновага галасаваньня ў выбарах узялі ўдзел каля дзьвюх тысяч студэнтаў.
На ўчастку для галасаваньня № 3 райцэнтру за ходам датэрміновага галасаваньня назірае Галіна Будная. Яна зазначае:
«Учора сакратар камісіі назвала агульную колькасьць выбарцаў на ўчастку. Гучала яна як каля 1600. І ўчора быў вывешаны пратакол пра тое, што ўжо прагаласавала 782 чалавекі. Я паўгадзіны на ўчастку пасядзела й выйшла, бо трэба было падыхаць — столькі людзей прыйшло. Вал людзей ішоў. У студэнтаў запытала: «А што адбываецца?» Яны адказваюць: «Нам сказалі прагаласаваць датэрмінова, 18-га і 19-га, і зьехаць дамоў — вызваліць памяшканьне для гасьцей «Дажынак».
Паводле назіральнікаў, ёсьць у Горках і ўчасткі-рэкардсмэны па колькасьці тых, хто прагаласаваў. На ўчастку № 1 з тысячы выбарцаў прагаласавалі 18 верасьня 713 чалавек.
Тым часам у Магілёве незалежныя назіральнікі на выбарчых участках падвялі вынікі першых дзён датэрміновага галасаваньня. Каардынатар грамадзянскай кампаніі «За свабодныя выбары» Юры Новікаў заяўляе, што падлікі назіральнікаў на значнай колькасьці ўчасткаў не супадаюць з тымі, што падаюць камісіі:
«На ўчастку № 76 пададзена назіральнікам 40 выбарцаў, якія прагаласавалі, а вось паводле дадзеных камісіі — 137. На 60-м участку: у назіральніка 5, а ў камісіі — 33. Па 61-м — 8 у назіральніка, 37 у камісіі. І такія разьбежкі характэрныя для першых дзён датэрміновага галасаваньня».