На просьбу «Свабоды» дэпутатка Бундэстагу ад партыі зялёных, сябра ПАРЭ і ПА АБСЭ Марылюіза Бэк наступным чынам пракамэнтавала адмову ёй ў беларускай візе для назіраньня за парлямэнцкімі выбарамі ў гэтай краіне.
«Для мяне гэта вялікі гонар, што Аляксандр Лукашэнка лічыць мяне настолькі небясьпечнай, што нават адмаўляе мне ва ўезьдзе ў Беларусь.Адмова з’яўляецца яшчэ адным доказам таго, што маючыя выбары ёсьць фарсам. Дыктатар Лукашэнка нават не імкнецца стварыць бачнасьць свабодных і празрыстых выбараў, калі не пускае на іх журналістаў і назіральнікаў. Будзем адсочваць выбары і бязь візы».
Паводле дэпутаткі ПА АБСЭ, сваёй адмовай ў выдачы беларускай візы Менск імкнецца абразіць ўсіх сябраў АБСЭ як назіральнікаў.
«Аднак, нават бязь візы мы будзем і ў далейшым пільна адсочваць адсочваць выбары і палітычныя падзеі ў Беларусі»
Сёньня каардынатар місіі кароткатэрміновых назіральнікаў ад Парлямэнцкай асамблеі АБСЭ Матэа Мэкачы паведаміў, што двум назіральнікам АБСЭ адмовілі ў выдачы беларускіх візаў. Гэта літовец Эмануэліс Зінгерыс — кіраўнік Камітэту па замежных справах сэйму Літвы і дэпутат Парлямэнцкай Асамблеі Рады Эўропы. І Марылюіза Бэк — сябра ПАРЭ і дэпутат Бундэстагу.
Начальнік упраўленьня інфармацыі МЗС Беларусі Андрэй Савіных такім чынам пракамэнтаваў адмову эўрапейскім парлямэнтарам у выдачы беларускіх візаў:
«Гэтыя двое грамадзян зьяўляюцца замежнікамі, уезд якіх на тэрыторыю Рэспублікі Беларусь разглядаецца як непажаданы. Гэта ніякім чынам не зьвязана з назіраньнем за выбарамі. Мы накіраваныя на канструктыўнае ўзаемадзеяньне зь місіяй АБСЭ. Са свайго боку Беларусь пацьвярджае, што будзе зроблена ўсё неабходнае, каб выбары прайшлі адкрыта і ў поўнай адпаведнасьці з нацыянальным заканадаўствам».