Адзін з назіральнікаў ПА АБСЭ, якому адмоўлена ў беларускай візе, — літовец Эмануэліс Зінгерыс, — кіраўнік Камітэту па замежных справах сэйму Літвы і дэпутат Парлямэнцкай Асамблеі Рады Эўропы. Другая — Марылюіза Бэк, сябра ПАРЭ і дэпутат Бундэстагу.
Тое, што ёй адмовілі ў беларускай візе, пацьвярджае кіраўнік прэс-службы Парлямэнцкай Асамблеі АБСЭ Ніл Сайман.
Начальнік упраўленьня інфармацыі МЗС Беларусі Андрэй Савіных такім чынам пракамэнтаваў адмову эўрапейскім парлямэнтарам у выдачы беларускіх візаў:
«Гэтыя двое грамадзян зьяўляюцца замежнікамі, уезд якіх на тэрыторыю Рэспублікі Беларусь разглядаецца як непажаданы. Гэта ніякім чынам не зьвязана з назіраньнем за выбарамі. Мы накіраваныя на канструктыўнае ўзаемадзеяньне зь місіяй АБСЭ. Са свайго боку Беларусь пацьвярджае, што будзе зроблена ўсё неабходнае, каб выбары прайшлі адкрыта і ў поўнай адпаведнасьці з нацыянальным заканадаўствам».