У 2011 годзе Беларусь адмовілася ад пераходу на зімовы час, пасьля таго як гэта зрабіла Расея.
Дзяржстандарт Беларусі аргумэнтаваў гэтае рашэньне «ўзгадненьнем вылічэньня часу зь дзяржавамі-ўдзельніцамі Мытнага Зьвязу». А вось Эўропа (у тым ліку і суседнія зь Беларусьсю краіны Балтыі, а таксама Ўкраіна) у 2011-м перавяла стрэлкі гадзіньніка назад, як і раней.
Але зараз Дзяржаўная Дума Расейскай Фэдэрацыі абмяркоўвае вяртаньне зімовага і летняга часу і рыхтуе адпаведны законапраект. Вярнуць зімовы час паабяцаў расейцам Уладзімер Пуцін у лютым 2012 году, калі быў яшчэ кандыдатам у прэзыдэнты. Ці пойдзе сьледам за Расеяй і Беларусь?
Галоўны кліматоляг Беларусі, дацэнт геаграфічнага факультэту Белдзяржунівэрсытэту Павал Каўрыга кажа, што ў Расеі вельмі вялікая тэрыторыя, і таму ў іх могуць быць свае аргумэнты і свая лёгіка. А тэрыторыя Беларусі не такая вялікая, і ёй бліжэйшыя заходнія і паўднёвыя суседзі, чым усходнія:
«Справа ў тым, што мы — у глябальнай сыстэме ўзаемадзеяньня з нашымі
суседзямі: Прыбалтыка — Беларусь — Украіна. Больш за ўсё мы павінны быць зьвязаныя зь імі, таму што часавыя паясы, само вылічэньне часу — мэрыдыянальнае, па мэрыдыяне, а не па шыраце. А Расея вясной прыняла новы падзел сваёй тэрыторыі на часавыя рэгіёны. Яна адышла ад гадзіннага паяснога часу, прынятага сьветам. А зараз яны выказалі меркаваньне, што трэба вяртацца да пераходу на летні і зімовы час.
Я думаю, што калі Расея зноў вернецца да пераходу ў часе — плюс і мінус адна гадзіна, — то ў нас таксама будуць вымушаныя пайсьці гэтым шляхам.
Хоць карысьць ад гэтага ў эканоміцы не даказаная. А вось што да чалавека, да самаадчуваньня, пэрыяду адаптацыі — гэта можа шкодзіць здароўю, што адмоўна адаб’ецца і на эканоміцы.
Для Беларусі, для нашай зоны, калі браць паводле мэрыдыяну, ня трэба пераходзіць на зімовы час, пераводзіць гадзіньнік».
У Беларускім дзяржаўным інстытуце мэтралёгіі пакуль не абмяркоўваюць вяртаньне зімовага часу. Загадчык сэктару часу і частаты Аляксандар Галыга кажа:
«Пакуль ніякіх зьменаў не плянуецца. Мы застаёмся жыць па тым самым часе, рашэньне аб якім было прынята летась. Я ня думаю, што і Расея хутка прыме новае рашэньне. Таму што паводле міждзяржаўнага пагадненьня як мінімум за месяц мы павінны паведамляць усім краінам СНД пра зьмены парадку вылічэньня часу.
Ну, а калі Расея пяройдзе і будзе неабходнасьць разглядаць гэтае пытаньне, то будзем працаваць — ёсьць такая Міжгаліновая камісія часу, частаты і вызначэньня парамэтраў вярчэньня Зямлі. І гэтая камісія, куды ўваходзяць адмыслоўцы з розных сфэр, ад чыгункі да сельскай гаспадаркі і аховы здароўя, рыхтуе для нашага ўраду ўсе абгрунтаваньні, чаму так, а не іначай».

у глябальнай сыстэме ўзаемадзеяньня з нашымі суседзямі: Прыбалтыка — Беларусь — Украіна ...