Сьледчы камітэт завяршыў расьследваньне справы Юрыя Дорна

Сьледчы камітэт завяршыў расьсьледаваньне крымінальнай справы супраць старшыні Юдэйскага рэлігійнага аб’яднаньня ў Беларусі Юрыя Дорна.
«Яму выстаўленае абвінавачваньне паводле сямі артыкулаў Крымінальнага кодэксу Беларусі», — паведамілі Інтэрфаксу ў Сьледчым камітэце.

Сярод іншага Дорна вінавацяць у тым, што ён атрымаў хабар, перавысіў службовыя паўнамоцтвы і ухіляўся ад сплаты падаткаў.

Цяпер Юры Дорн і ягоны адвакат вывучаюць справу.

Дорна затрымалі ў сёлета ў сакавіку.

Падставай для затрыманьня, як паведамляў тады Сьледчы камітэт, сталі «абураныя сыгналы ад сябраў аб’яднаньня, якія выявілі, што Дорн распараджаецца грамадзкай маёмасьцю як асабістай уласнасьцю».