Абама: мусульманскія краіны павінны абараняць амэрыканцаў

Прэзыдэнт ЗША Барак Абама

У ходзе забурэньняў за тыдзень загінулі 19 чалавек, у тым ліку чацьвёра грамадзян ЗША.
Прэзыдэнт ЗША Барак Абама заклікаў улады мусульманскіх краін прыняць дадатковыя захады па абароне амэрыканскіх грамадзян, якія знаходзяцца ў гэтых краінах.

Абама зрабіў гэтую заяву, выступаючы ў аўторак у эфіры тэлеканалу CBS. Раней ён паведаміў аб узмацненьні захадаў бясьпекі на амэрыканскіх аб'ектах за мяжой, у першую чаргу ў дыпляматычных прадстаўніцтвах.

Гэтыя крокі ўчыненыя ў сувязі з працягам у шэрагу краін масавых пратэстаў супраць зьнятага ў ЗША фільму «Нявіннасьць мусульман», разьмешчанага ў Інтэрнэце.

У ходзе забурэньняў за тыдзень загінулі 19 чалавек, у тым ліку чацьвёра грамадзян ЗША.