У Брусэлі абрабавалі Офіс за дэмакратычную Беларусь

Ніводная зь іншых арганізацый, што месьцяцца на тым жа паверсе, не пацярпела.
Цягам выходных невядомыя абрабавалі “Офіс за дэмакратычную Беларусь” у Бруселі, забраўшы адзін з кампутараў, паведамляе прэсавая служба арганізацыі. Знікненне было заўважана ў панядзелак зранку, калі ўсе супрацоўнікі прыйшлі на працу.

Прадстаўнікі бізнэс-цэнтру, дзе здымае памяшканьне офіс ОДБ, выклікалі паліцыю. Застаецца незразумелым, як рабаўнікі патрапілі ў будынак, бо ўваход магчымы толькі пры наяўнасьці прапускной магнітнай карткі. Невядома і тое, якім чынам былі адамкнёныя дзьверы абодвух пакояў, на якіх няма сьлядоў узлому. На дадзены момант вядзецца сьледзтва.

Ніводная зь іншых арганізацый, што месьцяцца на тым жа паверсе, не пацярпела.