Свае высокія пасады Максім Танк нярэдка выкарыстоўваў дзеля дапамогі маладым і апальным літаратарам. Да прыкладу, паэтка Ларыса Геніюш, якая пасьля сталінскіх лягераў адмовілася прыняць савецкае грамадзянства, толькі дзякуючы заступніцтву Максіма Танка змагла выдаць дзьве свае паэтычныя кнігі.
Сьведчаньнем гэтага — надрукаваныя нядаўна лісты да ўляўранага ўсімі магчымымі ўзнагародамі Максіма Танка ад перасьледаванай уладамі да канца дзён Ларысы Геніюш. Пра гэта і ня толькі распавядае яе маладзейшая сяброўка Данута Бічэль.
«Адзін раз мы езьдзілі на дні літаратуры зь Нілам Гілевічам і з Максімам Танкам. Нас разьдзялілі, і кожны ехаў у асобнай машыне. Да Танка быў прыстаўлены нейкі вышэйшы там чын, да Ніла Сымонавіча сярэдні, а да мяне ніжэйшы. Але разам мы выступалі, і зь імі так лёгка было перад людзьмі. Максім Танк быў першы, я другая, а Ніл Сымонавіч зачыняў гэтыя нашы вечарыны. І мы тады везьлі ад Іры Крэнь лісты Ларысы Антонаўны, цэлую вялікую торбу лістоў. Яна мне іх аддала, таму што яна стамілася іх хаваць. І я іх палажыла ў багажнік машыны сакратаркі абкама партыі Емяльянавай, і яны прыехалі ў Горадню. Вот мы гэтай дарогай ехалі і так хораша размаўлялі — апошнюю дарогу мы ехалі разам. Гэта быў адзіны выпадак, калі я зь ім так вельмі блізка сумаўлялася. Харошы быў чалавек Максім Танк, і Ларыса Антонаўна вельмі адчувала людзей і ведала гэта».