Аляксандар Лукашэнка загадаў, каб кавалак зямлі ў Лагойскім і Смалявіцкім раёнах Менскай вобласьці перадалі Катару.
У інтэрнэт трапіў загад першага намесьніка старшыні Менскага аблвыканкаму аб захадах па перадачы Дзяржаве Катар зямельных участкаў у Лагойскім і Смалявіцкім раёнах. Што пабудуюць на землях, якія перадаюць новаму ўладальніку бязвыплатна на 99 гадоў?
«Аб прадстаўленьні Дзяржаве Катар зямельных участкаў для будаўніцтва рэзыдэнцыі і паляўнічых вальераў». На гэты ўказ Аляксандра Лукашэнкі ад 9 ліпеня 2012 году пад нумарам 302-дсп спасылаецца першы намесьнік старшыні Менскага аблвыканкаму Аляксандар Замжыцкі ў сваім распараджэньні, дзе падрабязна пералічана, што трэба рабіць, каб аформіць зьдзелку. Паводле дакумэнту зямельны ўчастак для будаўніцтва рэзыдэнцыі перадаецца бясплатна, а зямля пад паляўнічы вальер — у арэнду на 99 гадоў. Між тым агульны памер участку ў дакумэнце, які падпісаў Аляксандар Замжыцкі, не пазначаны. Каб высьветліць гэтыя падрабязнасьці, званю ў ягоную прыёмную. Адказваюць, што першага намесьніка няма, і адпраўляюць да начальніка землеўпарадкавальнай службы Генадзя Пліскоўскага. Але і таго на месцы не аказалася:
«Толькі заўтра. Сёньня не дазвоніцеся да яго, ён зьехаў. Намесьнік? Намесьнік, які быў у курсе, у адпачынак пайшоў».
У прэсавай службе Аляксандра Лукашэнкі адмовілася камэнтаваць тэкст указу з грыфам «для службовага карыстаньня», спаслаўшыся на тое, што камэнтуюць толькі адкрытыя дакумэнты, перадае БелаПАН.
![Яраслаў Раманчук](https://gdb.rferl.org/DB272FBE-DF28-4618-AD9E-EDD5C603E579_cx0_cy8_cw100_w1080_h608_s.jpg)
«Акрамя вальеру, хутка атрымаем цэнтар, дзе будуць казіно, дзе беларускія дзяўчаты будуць прапаноўваць катарскім мільярдэрам дранікі ды ўсё іншае, што бывае падчас падобных сустрэч у закрытым фармаце. Беларусь ужо пераканала расейцаў у тым, што сэкс-турызм тут на добрым узроўні, зараз будзем канкураваць з Вугоршчынай і Латвіяй за цэнтар прастытуцыі ва Ўсходняй Эўропе».
Паводле Яраслава Раманчука, зямельная зьдзелка атрымала зялёнае сьвятло ў абмен на магчымасьць чарговага выгаднага крэдыту.
«Чым болей будзе рэзыдэнцыяў, болей месцаў для пражываньня людзей з усясьветнай эканомікі, тым лепей. Іншая рэч, калі свае грамадзяне ня могуць атрымаць кавалак зямлі. Але, мяркую, менавіта на падставе такіх зьдзелак трэба патрабаваць, каб было больш магчымасьцяў будаваць катэджы і дамы ў саміх беларусаў».
«У нас праводзяць аўкцыёны і прадаюць пустыя ўчасткі пад будаўніцтва дамоў. Гэта магчыма. А ўсё астатняе — гэта ў Смалявічах, як і паўсюль: калі начальства скажа, дык і зробяць».
Летась у жніўні пасьля візыту Аляксандра Лукашэнкі ў Катар дзяржаўныя мэдыі загаварылі пра пляны катарскіх інвэстараў рэалізаваць у Беларусі цэлы пакет праектаў пад агульнай назвай «Катарская выспа ў Эўропе». Мелася на ўвазе будаўніцтва банкаў, культурных і дзелавых цэнтраў, гатэляў. Падобныя пляны, аднак, гучаць не ўпершыню і не заўсёды становяцца рэальнасьцю.
Нядаўна стала вядома пра адмову інвэстараў з Аману рэалізоўваць праект будаўніцтва пяцізоркавага гатэля і дзелавога комплексу ў цэнтры Менску. У 2010 годзе ўказам Аляксандра Лукашэнкі Дзяржаўнаму генэральнаму рэзэрвоваму фонду Аману быў перададзены ва ўласнасьць зямельны ўчастак плошчай 2,6 гектара ў межах вуліц Янкі Купалы, Максіма Багдановіча і ракі Сьвіслач. Аб’ём інвэстыцыяў ацэньваўся ў 150 мільёнаў даляраў. Аднак пасьля леташняга фінансавага крызісу інвэстар ад сваіх плянаў цалкам адмовіўся, а ўчастак зямлі пад былой 2-й гарадзкой бальніцай і выставачным комплексам зноў шукае гаспадара.
«Аб прадстаўленьні Дзяржаве Катар зямельных участкаў для будаўніцтва рэзыдэнцыі і паляўнічых вальераў». На гэты ўказ Аляксандра Лукашэнкі ад 9 ліпеня 2012 году пад нумарам 302-дсп спасылаецца першы намесьнік старшыні Менскага аблвыканкаму Аляксандар Замжыцкі ў сваім распараджэньні, дзе падрабязна пералічана, што трэба рабіць, каб аформіць зьдзелку. Паводле дакумэнту зямельны ўчастак для будаўніцтва рэзыдэнцыі перадаецца бясплатна, а зямля пад паляўнічы вальер — у арэнду на 99 гадоў. Між тым агульны памер участку ў дакумэнце, які падпісаў Аляксандар Замжыцкі, не пазначаны. Каб высьветліць гэтыя падрабязнасьці, званю ў ягоную прыёмную. Адказваюць, што першага намесьніка няма, і адпраўляюць да начальніка землеўпарадкавальнай службы Генадзя Пліскоўскага. Але і таго на месцы не аказалася:
«Толькі заўтра. Сёньня не дазвоніцеся да яго, ён зьехаў. Намесьнік? Намесьнік, які быў у курсе, у адпачынак пайшоў».
У прэсавай службе Аляксандра Лукашэнкі адмовілася камэнтаваць тэкст указу з грыфам «для службовага карыстаньня», спаслаўшыся на тое, што камэнтуюць толькі адкрытыя дакумэнты, перадае БелаПАН.
![Яраслаў Раманчук](https://gdb.rferl.org/DB272FBE-DF28-4618-AD9E-EDD5C603E579_cx0_cy8_cw100_w1080_h608_s.jpg)
Яраслаў Раманчук
Незалежны эканаміст Яраслаў Раманчук не сумняецца, што гаворка ідзе пра рэальную перадачу зямлі катарскім інвэстарам. Паводле Яраслава Раманчука, Беларусь цікавіць багатага інвэстара з Блізкага Ўсходу зусім не як краіна зь вялікім інтэлектуальным патэнцыялам і прамысловымі магчымасьцямі:«Акрамя вальеру, хутка атрымаем цэнтар, дзе будуць казіно, дзе беларускія дзяўчаты будуць прапаноўваць катарскім мільярдэрам дранікі ды ўсё іншае, што бывае падчас падобных сустрэч у закрытым фармаце. Беларусь ужо пераканала расейцаў у тым, што сэкс-турызм тут на добрым узроўні, зараз будзем канкураваць з Вугоршчынай і Латвіяй за цэнтар прастытуцыі ва Ўсходняй Эўропе».
Паводле Яраслава Раманчука, зямельная зьдзелка атрымала зялёнае сьвятло ў абмен на магчымасьць чарговага выгаднага крэдыту.
Леанід Заіка
Іншую мэту супрацоўніцтва бачыць эканаміст Леанід Заіка, які вітае падобныя зьдзелкі, бо, на ягоную думку, яны пашыраюць магчымасьць для беларусаў інтэгравацца ў навакольны сьвет:«Чым болей будзе рэзыдэнцыяў, болей месцаў для пражываньня людзей з усясьветнай эканомікі, тым лепей. Іншая рэч, калі свае грамадзяне ня могуць атрымаць кавалак зямлі. Але, мяркую, менавіта на падставе такіх зьдзелак трэба патрабаваць, каб было больш магчымасьцяў будаваць катэджы і дамы ў саміх беларусаў».
Канстанцін Скуратовіч
Жыхар Смалявіцкага раёну, журналіст Канстанцін Скуратовіч кажа, што набыць зямлю жыхару раёну пад будаўніцтва дома — гэта адно, а вось набыць кавалак лесу пад паляўнічы вальер ці дзеля гаспадаркі — зусім іншае.«У нас праводзяць аўкцыёны і прадаюць пустыя ўчасткі пад будаўніцтва дамоў. Гэта магчыма. А ўсё астатняе — гэта ў Смалявічах, як і паўсюль: калі начальства скажа, дык і зробяць».