Іран павялічыў да 3 300 000 даляраў узнагароду за галаву брытанскага пісьменьніка Салмана Рушдзі — аўтара раману «Сатанінскія вершы».
Як адзначае іранскі друк, гэтае рашэньне прынята ва ўмовах нарастаньня пратэстаў у ісламскім сьвеце супраць зьнятага ў ЗША аматарскага фільму «Нявіннасьць мусульманаў», які — на думку мусульманаў — абражае прарока Мухамада.
Паведамляецца, што ўзнагароду выдасьць адмысловы іранскі рэлігійны фонд — за любыя дзеяньні ў справе выкананьня ісламскай фатвы аб сьмяротным пакараньні Рушдзі, якую ў 1989 годзе выдаў духоўны лідэр Ірану аятала Хамэйні. Аятала пастанавіў, што «Сатанінскія вершы» — блюзьнерская кніга.
Сам Салман Рушдзі лічыць, што ягоны раман 1988 году «Сатанінскія вершы» ня мог бы выйсьці сёньня з-за клімату «страху і нэрвовасьці».
Пісьменьнік прызнаўся, што забарона ягонай кнігі ў шмат якіх краінах і пагрозы ягонаму жыцьцю стварылі «доўгатэрміновы гнятлівы эфэкт».
«Кнігу з крытыкай ісламу цяпер было б цяжка апублікаваць», — сказаў ён у інтэрвію карэспандэнту Бі-Бі-Сі.
На думку Салмана Рушдзі, адзіны спосаб вырашыць гэтую праблему — сьмелая пазыцыя выдаўцоў.
«Адзіны спосаб жыць у свабодным грамадзтве — гэта адчуваць, што вы маеце права нешта казаць або рабіць», — сказаў ён.
Шмат хто з мусульманаў лічаць «Сатанінскія вершы» блюзьнерскай кнігай, яна дагэтуль забароненая ў Індыі.
65-гадовы пісьменьнік шмат гадоў жыў хаваючыся пасьля таго, як аятала Хамэйні выдаў фатву аб пакараньні яго сьмерцю.
Салман Рушдзі паведаміў, што падобнае цкаваньне супраць пісьменьнікаў сустракаецца ў такіх мусульманскіх краінах, як Турцыя, Эгіпэт, Альжыр і Іран.
«Калі паглядзець на тое, як рэлігійныя экстрэмісты рэагуюць на свабоднае выказваньне думак, мы пабачым, што абвінавачаньні застаюцца тыя самыя — блюзьнерства, ерась, абраза, зьнявага — усё гэта сярэднявечная фразэалёгія. Мы жывем у складанай сытуацыі, бо вакол нас шмат страху і нэрвовасьці».
Салман Рушдзі прывёў прыклад: на мінулым тыдні брытанскі тэлеканал Channel 4 пад ціскам пагрозаў зьняў з эфіру дакумэнтальны фільм «Іслам: Нерасказаная гісторыя».
«Той факт, што дакумэнтальны фільм пра іслам здымаюць з эфіру, бо нехта непакоіцца за наступствы — яскравае сьведчаньне», — сказаў ён.
Аднак пісьменьнік паведаміў, што ў 20-ю гадавіну фатвы шмат хто з тых, хто ладзіў пратэсты супраць яго, прызнаюцца ў інтэрвію ў газэтах, што лічаць свае дзеяньні памылкай.
«Выглядае, што некаторыя зь іх пагадзіліся з аргумэнтамі на карысьць свабоды слова і зразумелі, што калі яны самі маюць права выказаць тое, што адчуваюць, дык было б няправільна забараняць выказацца тым, хто думае інакш», — сказаў пісьменьнік. — «Калі гэта так, тады, магчыма, мы зможам выбрацца з атмасфэры страху».
Пісьменьнік зьбіраецца апублікаваць свае мэмуары пад назвай «Джозэф Антон» — паводле імёнаў яго ўлюбёных аўтараў Конрада і Чэхава — дзе ён расказвае, як з прычыны «Сатанінскіх вершаў» ён мусіў у 1989 годзе перайсьці на падпольнае існаваньне.