Праваабаронцы просяць паведамляць пра прымус галасаваць датэрмінова

Прадстаўнікі кампаніі «Праваабаронцы за свабодныя выбары» заклікаюць выбаршчыкаў паведамляць, калі іх будуць прымушаць галасаваць датэрмінова.
Такімі сьведчаньнямі могуць быць любыя аўдыа, відэа і фотадакументы.

«Шаноўныя выбаршчыкі, калі ласка, дасылайце іх на адрас кампаніі ў інтэрнэце elections2012@spring96.org!», — заклікае сайт праваабарончага цэнтру «Вясна».

18 верасьня ў Беларусі пачынаецца датэрміновае галасаваньне па выбарах дэпутатаў Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу.

Асноўны дзень галасаваньня — 23 верасьня.

Падрабязнасьці з прэс-канфэрэнцыі прадстаўнікоў кампаніі «Праваабаронцы за свабодныя выбары» пазьней на сайце