«Не хадзіце на выбары!»

Your browser doesn’t support HTML5

Пікет за байкот парлямэнцкіх выбараў правялі сябры Аб’яднанай грамадзянскай партыі і аргкамітэта па стварэньні партыі «Беларуская хрысьціянская дэмакратыя» 15 верасьня каля Камароўскага кірмаша ў Менску. Прадстаўнікі АГП прыйшлі адразу пасьля зьезду партыі, дзе вырашылі зьняць з выбараў партыйных кандыдатаў у дэпутаты.