Ад Мікалая Статкевіча прыйшоў ліст, паведаміла жонка палітыка Марына Адамовіч. Былы кандыдат на прэзыдэнта ў тым ліку зацікавіўся ўмовамі продажу Расеі «беларускай газавай трубы».
«Просіць пашукаць для яго інфармацыю пра продаж газавай трубы: даведацца пра ўмовы, ці можна будзе скасаваць дамову, каб разнастаіць патокі. Тлумачыць, што калі гэтую зьдзелку абмяркоўвалі ў прэсе, ён быў у Шклоўскім СІЗА і шмат што прапусьціў. І дае трапнае вызначэньне гэтай зьдзелцы. Кажа, што гэта гісторыя падобна на тое, як нехта прадаў свой стрававод за абяцанкі бясплатна карміць яго тры гады.»
Пра сябе Мікалай Статкевіч паведамляе, што фізычна адчувае сябе лепей, нядаўна павялічыў нагрузкі падчас фізычных практыкаваньняў.
Былы кандыдат на прэзыдэнта Мікалай Статкевіч асуджаны за Плошчу на 6 гадоў пазбаўленьня волі, пакараньне адбывае ў Магілёўскай турме.