15 верасьня ў Менску прайшла другая сэсія перадвыбарчага зьезду Партыі БНФ. 4 жніўня на першай сэсіі зьезду партыя вылучыла сваіх кандыдатаў у дэпутаты Палаты прадстаўнікоў, а цяпер зьняла іх.
З 31 кандыдата ад партыі БНФ ў кампаніі застанецца толькі адзін — Валеры Каранкевіч з Хоцімска, які працягне балятавацца як кандыдат, які сабраў 1000 подпісаў за сваё вылучэньне.
«...Кастусёва Рыгора Андрэевіча, Шклоўская акруга нумар 90, Янукевіча Аляксея Антонавіча, Аўтазаводзкая нумар 92, Карповіча Сяргея Валянцінавіча, Кастрычніцкая нумар 97...», — лідэр партыі БНФ Аляксей Янукевіч прапануе зьезду скасаваць вылучэньне кандыдатамі ў Палату прадстаўнікоў усіх сябраў партыі, якія былі вылучаныя на першай сэсіі зьезду 4 жніўня. Галасаваньне амаль аднагалоснае — «за» 41 з 46 дэлегатаў.
Хаця ў часе зьезду былі выступы з прапановай «ісьці да канца» ці пакінуць у кампаніі некалькі кандыдатаў. За такую тактыку ў прыватнасьці выступілі Іван Шэга са Слоніма, Васіль Раманаў з Гомеля, Алесь Страчук з Кобрына. На зьезд прыйшоў прадстаўнік партыі «Справядлівы сьвет» Алег Квітко, які таксама спрабаваў пераканаць сябраў БНФ «змагацца і выявіць гераізм, каб перамагчы». Але большасьць вырашыла, што яшчэ раз наступаць на граблі выбараў па-лукашэнкаўску, як сказаў дэлегат Станіслаў Суднік, няма сэнсу.
На пытаньне, якое можа ўзьнікнуць у выбарцаў, чаму зьняліся кандыдаты ад БНФ, Аляксей Янукевіч адказаў наступным чынам:
«Вельмі просты адказ: таму што нашых прадстаўнікоў не ўключылі ва ўчастковыя выбарчыя камісіі, якія лічаць галасы. У нас няма магчымасьці лічыць галасы і ў нас ёсьць сумневы, што іх падлічаць шчыра. У гэтых умовах мы не хочам падманваць людзей і заклікаць іх галасаваць за нас, калі мы маем вялікія сумневы адносна таго, што іхныя галасы будуць належным чынам падлічаныя».
Разам з тым у рэзалюцыі зьезду БНФ няма размовы аб пераходзе да байкоту выбараў, зьезд толькі заклікаў выбаршчыкаў «устрымацца ад удзелу ў галасаваньні». Аляксей Янукевіч перакананы:
«Байкот магчымы ва ўмовах, калі яўку лічаць. Калі гэтага няма, гаварыць пра байкот — такое ж пустое, як і пра ўдзел у выбарах».
Усе кандыдаты ад БНФ, якія былі на зьезьдзе, пагадзіліся з партыйным рашэньнем. Адзіны, хто заявіў, што будзе працягваць выбарчую кампанію, але ўжо толькі як вылучаны грамадзянамі, кандыдат у дэпутаты Валеры Каранкевіч з Хоцімска, якога падтрымлівае рух «Гавары праўду»:
«Хто змагаецца, той можа прайграць, а хто не змагаецца, той ужо прайграў. Сваіх людзей, якія мне давяраюць, я не магу кінуць. Прайграю я ці выйграю, але я буду ведаць, што я разам зь людзьмі».
Адзін з лідэраў Руху «За Свабоду» Юрась Губарэвіч паважліва паставіўся да рашэньня зьезда, ён мяркуе, што кандыдаты ў дэпутаты, якія адначасова зьяўляюцца актывістамі руху «За Свабоду» і сябрамі БНФ, выканаюць яго.
«Я лічу, што большую частку працы, якая плянавалася на дадзеныя выбары, яны выканалі, моцна правялі агітацыйную кампанію, у тым ліку распаўсюджвалі інфармацыю аб прапановах „Народнай праграмы“, над якой працуе наш рух».
Зьезд Партыі БНФ вырашыў непатрэбным накіроўваць сваіх назіральнікаў на выбары па ўсіх акругах краіны, а сканцэнтравацца на адной, 101-й менскай акрузе, дзе пакуль што балятуецца Арцём Лява. Такім чынам хочуць выявіць сапраўдную яўку ў гэтай акрузе. Пры гэтым сам Арцём Лява зьбіраецца ў панядзелак здымацца з выбараў,ён галасаваў на зьезьдзе за адкліканьне вылучаных БНФ кандыдатаў:
«Тут ёсьць тры чыньнікі: маральны аспэкт, імідж партыі, бо трэба быць пасьлядоўнымі, і трэцяе — тое, што ўдзел партыйных кандыдатаў да канца ў выбарах гуляе на руку ўладзе, легітымізуе яе».