Ён быў затрыманы на прэзэнтацыі кнігі «Саветызацыя Заходняй Беларусі».
Рэдактара «Arche» Валера Булгакава чакае суд па адмінстратыўным артыкуле «Незаконная прадпрымальніцкая дзейнасьць», на якім вырашыцца пытанне пра штраф і канфіскацыю кніг.
Галоўны рэдактар часопіса «Arche» Валер Булгакаў патэлефанаваў жонцы і сказаў, што яго адпусьцілі, што там, дзе яго трымалі, знаходзіліся, акрамя іншых, два супрацоўнікі КДБ.
Раней мы паведамлялі, што была арыштаваная ўся кніжная прадукцыя.
Паводле відавочцаў, невядомыя зрабілі кантрольны закуп кнігі, пасля чаго ўвайшла міліцыя, і Булгакава затрымалі.
Прэзентацыя адбывалася ў Горадні ў памяшканьні па вуліцы Будзёнага, 48а.
Відавочца затрыманьня Валера Булгакава гарадзенскі грамадзкі актывіст Эдуард Дмухоўскі распавёў «Свабодзе»:
«Адбывалася прэзэнтацыя кнігі „Саветызацыя Заходняй Беларусі“ і прэзэнтацыя новых выданьняў часопіса „Arche“. А акцыя міліцыі з падатковай інспэкцыяй была падрыхтавана загадзя. Бо там прыйшлі людзі, зрабілі кантрольную закупку, і калі мерапрыемства заканчвалася, зьявіліся міліцыянты. І падаткавікі ўжо ў адкрытую сталі патрабаваць ад Валера дакумэнты і пытацца, на якой падставе ён распаўсюджвае тут гэтую літаратуру. Ну, і пасьля яны загрузілі ўсю літаратуру, якую ён прывёз, у аўтамабіль, на якім яны прыехалі. Валера таксама пасадзілі ў аўто і сказалі, што павезьлі ў падатковую. Мы падумалі, што лягічна, у падатковую Ленінскага раёну. Мы падышлі да будынку, але там сьвятла няма. Дзе ён знаходзіцца, сказаць на гэты момант ня можам. Тэлефон у яго адключаны».
Жонка Валера Булгакава сказала карэспандэнту Свабоды, што пра затрыманьне даведалася ад сяброў.