Алег Хаменка: «Мы забываем, што плоцім падаткі»

Your browser doesn’t support HTML5

Хаменка: «Каб граць беларускую поп- альбо рок-музыку, трэба ў дзяцінстве насьпявацца беларускіх песень»

Алег Хаменка — саліст, аўтар музыкі, кіраўнік гурту «Палац».

У школьныя часы вучыўся па клясе трамбону, у 1990 годзе (зь перапынкам на службу ў войску) скончыў Менскі інстытут культуры, эстрадна-духавую катэдру.

У 2007 годзе скончыў асьпірантуру ва Ўнівэрсытэце мастацтваў і культуры (культаралёгія). Цяпер працуе тут на катэдры мэнэджмэнту сацыяльнай і культурнай дзейнасьці і вядзе курс «Тэхналёгіі прадусаваньня».

У музыцы з 1987 году.

У 1992 годзе — у гурце «Палац», назву якога і прыдумаў.

Лічыцца стваральнікам новага кірунку ў сучаснай музыцы — «фольк-мадэрн». Разам з гуртом выступаў на розных фэстах, зладжаных дзяржаўнымі ўстановамі й мясцовымі ўладамі — «Зов Полесья», «Маладзечна», «Славянскі базар», прадстаўляў краіну на міжнародных фэстывалях, неаднаразовы ўдзельнік «Басовішча».

Уваходзіў у Рэспубліканскую грамадзкую раду па справах культуры і мастацтва пры Савеце міністраў (2010).

Арганізатар фэстывалю Bela Music, кансультант і вядучы шэрагу іншых буйных беларускіх незалежных фэстываляў.

Аўтар і вядучы шэрагу праграмаў на тэлебачаньні і радыё (тэлеканал «Лад», «Радыё Мінск», «Аўтарадыё», «Радыё Рацыя»).

Суаўтар (разам з Алесем Камоцкім) афіцыйнага гімну ХК «Дынама» (Менск).

Аўтар праекту «Беларускія народныя казкі».

Радыёвэрсія праекту «Белы сьпіс» — 17–21 верасьня на хвалях «Свабоды».

Белы сьпіс


Нашы героі — тыя, хто паклаў пачатак беларускаму року, а таксама музыкі, якія сьпяваюць тое, што ім не дазваляюць сьпяваць.

Яны нарабілі шуму ў беларускай музычнай прасторы ня толькі сваімі сьпевамі, але і ўчынкамі, ды не пабаяліся адкрыта выказаць свае пазыцыі.

У іх няма эфіраў на дзяржаўным тэлебачаньні і радыё. Затое ў іх ёсьць нашмат большае — любоў і павага слухачоў.


Архіў праекту


Сяргей Скрыпнічэнка: «У Беларусі адсутнічае сыстэма аўтарытэтаў»

Павал Аракелян: «Прачнуўся беларусам»