Галасаванка за найлепшы малюнак у конкурсе «Свабода. Мова. Беларусь»

http://www.svaboda.org/flashembed.aspx?t=phg&id=24708607&w=640&h=458&skin=embeded
На працягу жніўня Радыё Свабода прымала ад нашых чытачоў у сацыяльных сетках творчыя працы на конкурс Свабода. Мова. Беларусь.

Агулам у конкурсны альбом суполкі Радыё Свабода ў ВК было даслана 148 малюнкаў з дасьціпнымі подпісамі, якія цікава, а часам і надзвычай трапна раскрываюць тэму конкурсу.

Сумеснымі намаганьнямі рэдакцыі Радыё Свабода адабрана 15 малюнкаў, аўтары якіх атрымаюць у падарунак новае выданьне з сэрыі «Бібліятэка Свабоды» — дыск «Саўка і Грышка. Сто песень: 2010–2012». Таксама сярод аўтараў гэтых прац распачынаецца галасаваньне. Яно вызначыць найлепшы малюнак і галоўнага пераможцу, які атрымае прыз — плэер iPod Shuffle.

Запрашаем усіх пазнаёміцца з працамі і аддаць свой голас за найлепшую. Вынікі галасаваньня падвядзем у панядзелак.