Японія плянуе закрыць усе АЭС

Урад Японіі аб'явіў аб вывадзе з эксплюатацыі ўсіх атамных электрастанцый краіны да 2040 году.
Такім чынам, ён пацьвердзіў свае намеры, пра якія ўпершыню абвясьціў пасьля катастрофы на энэргаблёку «Фукусіма-1» у сакавіку мінулага году.

За апошняе дзесяцігодзьдзе атамныя рэактары вырабілі траціну электрычнасьці краіны.

АЭС «Фукусіма-1» атрымала цяжкія пашкоджаньні 11 сакавіка 2011 году ў выніку двайнога ўдару стыхіі – магутнага землятрусу 9,0 бала паводле шкалы Рыхтэра і цунамі.