Заплянаваны Міністэрствам фінансаў на 2013 год паказьнік курсу беларускага рубля ў межах 8400–8500 за даляр наўрад ці будзе вытрыманы. На гэтай думцы сыходзяцца ня толькі незалежныя экспэрты, але і кіраўніцтва Нацыянальнага банку.
Старшыня праўленьня Нацбанку Надзея Ермакова зазначыла, што сама па сабе дэвальвацыя супярэчыць дзяржаўным плянам на павелічэньне заробкаў у даляравым эквіваленце. Аднак не выключае плаўнага абясцэньваньня рубля:
«Ці будзе плаўная дэвальвацыя? Ня выключана, яна можа быць і плаўнай. Але, ва ўсякім разе, тое, што мы прасочваем па нашых паказьніках — прытоку валюты ў краіну, адтоку валюты за мяжу — мы бачым, што нейкіх сур’ёзных, істотных зьменаў ня будзе. У нас на рахунках прадпрыемстваў назапасіліся вялізныя грошы — парадку 4 мільярдаў даляраў у дэпазытах. На рахунках насельніцтва маецца шмат валюты. Няма вось такой неабходнасьці, што сёньня неяк рэзка трэба рабіць дэвальвацыю».
Днём раней Аляксандар Лукашэнка, праводзячы нараду ў пытаньнях эканамічнай сытуацыі ў краіне, выказаўся нашмат больш адназначна — ніякай дэвальвацыі ня будзе. Зрэшты, падчас леташняга валютнага крызісу падобныя заявы зь ягоных вуснаў гучэлі неаднаразова, але гэта не перашкодзіла нацыянальнай валюце абваліцца ўтрая:
«Праект бюджэту — вы бачыце, ён у трыльёнах цяперашніх рублёў — і мы там не прадугледжваем ніякай дэвальвацыі. Няма такой неабходнасьці сёньня дэвальваваць нацыянальную валюту. Мы сёньня ня стрымліваем курс — які складаецца, такі і складаецца. Стабілізуецца эканоміка, будзе нармальная сытуацыя, тады будзем гаварыць пра тое, што мы намалюем нейкія іншыя банкноты, купюры, дзе будзе меней нулёў. І пра гэта загадзя скажам людзям, за паўгода. Але сёньня працэсы такія нават не плянуюцца».
Фінансавы аналітык кампаніі «Альпары» Вадзім Іосуб перакананы: ніякіх аб’ектыўных падставаў перакрочыць у наступны год зь цяперашнім абменным курсам няма — калі толькі не прадаць нейкі «ласы кавалак»:
«Насамрэч тут некалькі аспэктаў, і ёсьць сэнс іх разьдзяліць. Першы момант —
гэта прагноз на наступны год. З майго гледзішча, ён не рэальны практычна ні пры якіх абставінах. Ну, калі пафантазіраваць, дапусьціць, што ў нас заўтра, напрыклад, „Беларуськалій“ купяць за 30 мільярдаў даляраў — тады можа быць. Але пры нейкіх рэальных сцэнарах я ня бачу, як цягам наступнага году курс можа ўтрымацца на тых узроўнях, якія ёсьць сёньня. Што тычыцца актыўных размоў пра дэвальвацыю, то тут трэба разабрацца ў тэрміналёгіі. Прычым я б тут паправіў і кіраўніка краіны, і старшыню Нацбанку. На самой справе ў дачыненьні да тых рэчаў, пра якія яны гавораць, паняцьце „дэвальвацыі“ ўвогуле неўжывальнае. Дастаткова проста сказаць: у сытуацыі, калі, праўдападобна, у другой палове гэтага году попыт на валюту ўсё ж будзе перавышаць яе прапанову — гэта зьвязана з тым, што прыбыткі насельніцтва растуць, а паступленьне валютнай выручкі скарачаецца, і гэта працэс аб’ектыўны, — пры такім раскладзе курс валюты будзе расьці. Але называць гэта дэвальвацыяй ня варта».
Эканаміст, экс-кандыдат у прэзыдэнты Віктар Цярэшчанка кажа, што стабільнасьць нацыянальнай валюты — пытаньне стратэгічнай важнасьці, бо тычыцца ўсіх жыхароў краіны. Таму яго нельга пераводзіць у другасную плоскасьць, як гэта спрабуюць рабіць на вышэйшым узроўні:
«Арытмэтыка зь нядаўняга мінулага: у Віктара было 10 мільёнаў рублёў, што складала 3300 даляраў. Сёньня гэта — 1300 даляраў. Дзе астатнія 2000? Няўжо гэта выглядае несур’ёзным? Мяне суседка ў вёсцы, бабуля, запытвае: Віктар Іванавіч, дык як так здарылася? У чым вінаватая гэтая жанчына, якая запасіла рублі, нацыянальныя грошы, якія страцілі свой кошт? Яна працавала, вырошчвала парасят, прадавала бульбу, іншае. Зарабіла гэтыя грошы, і яны ў адзін момант абясцэніліся. І што паказальна: дзяржава ў асобах ураду і прэзыдэнта нават ня выбачылася перад народам. Наадварот, сказалі, што гэта вы вінаватыя ў тым, што нехта больш валюты набываў. Хлусьня нейкая ідзе, ды ўсё».
Экспэрты лічаць, што ўтрыманьне цяперашняга абменнага курсу ў пэўным сэнсе нават шкоднае для эканомікі. Гаворыць дырэктар дасьледчага цэнтру «Інстытут прадпрымальніцтва і мэнэджмэнту» Аляксандар Чубрык:
«Адзін з найменш вясёлых момантаў — гэта тое, што мы маем дзьве лічбы, якія адна адну, скажам так, выключаюць. Па-першае, няма дэвальвацыі, то бок абменны курс, бадай, нязьменны цягам году. З другога боку, маем інфляцыю ў 12%. Дык вось калі наш курс стабільны і ёсьць 12% інфляцыі (а ў нашых гандлёвых партнэраў у сярэднім будзе, хутчэй за ўсё, ніжэйшая інфляцыя), то гэта значыць, што мы можам атрымаць далейшае ўзмацненьне рэальнага курсу беларускага рубля. Гэта, у сваю чаргу, азначае, што будзе даволі складана нарошчваць экспарт у такіх умовах. Вядома, там ня вельмі вялікае ўмацаваньне пры 12% інфляцыі, але ўсё ж...»
Старшыня Нацбанку Надзея Ермакова лічыць цалкам натуральнымі чуткі пра магчымую дэвальвацыю беларускага рубля. Яна прызнае: з улікам досьведу мінулага году такія хваляваньні ў грамадзтве абсалютна абгрунтаваныя. Але Ермакова настойвае, што рэзкай дэвальвацыі адназначна ня будзе.
«Ці будзе плаўная дэвальвацыя? Ня выключана, яна можа быць і плаўнай. Але, ва ўсякім разе, тое, што мы прасочваем па нашых паказьніках — прытоку валюты ў краіну, адтоку валюты за мяжу — мы бачым, што нейкіх сур’ёзных, істотных зьменаў ня будзе. У нас на рахунках прадпрыемстваў назапасіліся вялізныя грошы — парадку 4 мільярдаў даляраў у дэпазытах. На рахунках насельніцтва маецца шмат валюты. Няма вось такой неабходнасьці, што сёньня неяк рэзка трэба рабіць дэвальвацыю».
Днём раней Аляксандар Лукашэнка, праводзячы нараду ў пытаньнях эканамічнай сытуацыі ў краіне, выказаўся нашмат больш адназначна — ніякай дэвальвацыі ня будзе. Зрэшты, падчас леташняга валютнага крызісу падобныя заявы зь ягоных вуснаў гучэлі неаднаразова, але гэта не перашкодзіла нацыянальнай валюце абваліцца ўтрая:
«Праект бюджэту — вы бачыце, ён у трыльёнах цяперашніх рублёў — і мы там не прадугледжваем ніякай дэвальвацыі. Няма такой неабходнасьці сёньня дэвальваваць нацыянальную валюту. Мы сёньня ня стрымліваем курс — які складаецца, такі і складаецца. Стабілізуецца эканоміка, будзе нармальная сытуацыя, тады будзем гаварыць пра тое, што мы намалюем нейкія іншыя банкноты, купюры, дзе будзе меней нулёў. І пра гэта загадзя скажам людзям, за паўгода. Але сёньня працэсы такія нават не плянуюцца».
Фінансавы аналітык кампаніі «Альпары» Вадзім Іосуб перакананы: ніякіх аб’ектыўных падставаў перакрочыць у наступны год зь цяперашнім абменным курсам няма — калі толькі не прадаць нейкі «ласы кавалак»:
«Насамрэч тут некалькі аспэктаў, і ёсьць сэнс іх разьдзяліць. Першы момант —
курс валюты будзе расьці. Але называць гэта дэвальвацыяй ня варта ...