Кандыдат ад БНФ па Гарадзенскай сельскай выбарчай акрузе № 52 Аляксандар Стральцоў заказваў плякаты і ўлёткі ў адной зь менскіх друкарняў. Выбарчая камісія папярэдзіла яго за плякаты.
Друкарня выдала плякаты і ўлёткі без выходных дадзеных. Грошы ў друкарню былі пералічаныя з выбарчага фонду Стральцова, што сёньня засьведчыла адна з давераных асобаў кандыдата. Але камісія, тым ня менш, вынесла папярэджаньне.
Давераная асоба кандыдата, Вадзім Саранчукоў, даводзіў камісіі, што віны кандыдата няма, паколькі друкарня ўзяла на сябе абавязкі выдаць прадукцыю — маўляў, там і павінны адказваць. Аднак аргумэнт камісіі зьвёўся да таго, што Стральцоў павінен быў спраўдзіць тое, што сам заказаў для друку.
Адметнасьць агітацыйнай прадукцыі Стральцова тая, што ўлёткі і плякаты выпушчаныя на трох мовах рэгіёну: беларускай, літоўскай і польскай.
Да ўсяго, у праграме Стральцоў падымае праблему рэстытуцыі маёмасьці, якую адабралі бальшавікі ў 1939 годзе ў Заходняй Беларусі.
Дзяржаўныя СМІ адмовіліся друкаваць ягоную праграму на трох мовах. Выбарчую праграму кандыдата надрукавалі ў гарадзенскай раённай газэце толькі па-беларуску.