Cталі вядомыя падрабязнасьці апошніх паўтара месяцаў з жыцьця палітвязьня, сябра БХД Яўгена Васьковіча.
Пра іх распавёў адвакат зьняволенага, які сустрэўся зь ім 10 верасьня пасьля працяглых адмоваў у сустрэчы пад рознымі прычынамі.
Паводле адвакта, Яўген Васьковіч адседзеў у карцары 30 дзён — тры разы па дзесяць дзён з 2 жніўня па 1 верасьня. Першы раз ён трапіў у карцар за тое, што спаў удзень, два другія — за непадпарадкаваньне супрацоўнікам калёніі, паведамляе прэс-служба БХД.
«Відавочна, гэты ціск зьвязаны з адмовай Яўгена пісаць прашэньне аб памілаваньні», — лічыць адказны сакратар БХД Дзяніс Садоўскі.
Пасьля карцару палітвязень выглядае бледным, схуднелым і змораным. Месяц карцару стаў для ягонага здароўя моцным выпрабаваньнем.
Яўген паведаміў таксама, што апошнія паўгоду атрымлівае лісты толькі ад маці і бабулі. Да яго не даходзяць нават лісты ад іншых сваякоў. Разам з тым ён просіць працягваць пісаць яму і дасылаць заказныя лісты, бо для яго нават такая падтрымка вельмі важная.
Яўген Васьковіч асуджаны на 7 гадоў зьняволеньня за спробу падпалу будынку Бабруйскага КДБ. Васьковіча залічылі ў «злосныя парушальнікі турэмнага рэжыму» і за год ужо некалькі разоў зьмяшчалі ў карцэр.