У Беларусі ствараецца грамадзка-палітычны выдавецкі дом, які пачне працаваць з 2013 году. Пра гэта падчас паездкі ў Пружаны паведаміў міністар інфармацыі Алег Праляскоўскі.
У гэты холдынг увойдуць 5 асноўных дзяржаўных газэт: «Советская Белоруссия», «Народная газета», «Рэспублiка», «Беларуская ніва» і «Знамя юности». Што тычыцца назвы грамадзка-палітычнага выдавецкага дома і газэты, якая будзе яго прадстаўляць, то, па словах міністра, вырашана, што гэта ня будзе «Советская Белоруссия». Цяпер пытаньне назвы прапрацоўваецца.
Рэарганізацыя не пацягне за сабой скарачэньня творчых кадраў. Па сутнасьці, гэта будзе адна вялікая галоўная газэта краіны, перадае БелТА.
«У нас сёньня дастаткова шмат галоўных газэт. У той жа час Беларусь — краіна невялікая, і ў нас ня так шмат навін і падзей, таму рэспубліканскія газэты шмат у чым дублююць адна адну, пішуць пра адно і тое ж. Пры стварэньні адзінага выдавецкага дома зьявіцца магчымасьць манэўру рэдакцыйнай палітыкі. І самае галоўнае: у краіне зьявіцца адзіны дзяржаўны друкаваны орган — сур’ёзны, вялікі, аўтарытэтны», — сказаў Алег Праляскоўскі.
Ужо ўтвораны выдавецкі дом «Звязда» культуралягічнай накіраванасьці. Адпаведны загад падпісаны 11 верасьня. У гэты выдавецкі дом увайшлі рэдакцыйна-выдавецкая ўстанова «ЛіМ», газэта «Літаратура і мастацтва», часопісы «Полымя», «Маладосць», «Нёман» і «Вожык».
Таксама Праляскоўскі адзначыў, што дзяржава і ў далейшым будзе падтрымліваць дзяржаўныя СМІ.
«Дзяржава павінна падтрымліваць свае друкаваныя сродкі масавай інфармацыі. Гэта грошы за тое, што журналісты друкуюць, даносяць да чытача афіцыйную інфармацыю пра важныя падзеі, якія адбываюцца ў краіне».