У Чэхіі апошнімі днямі дзясяткі чалавек атруціліся мэтылалькаголем, зь іх 18 памерлі, адзін мужчына асьлеп, іншыя застаюцца ў крытычным стане ў бальніцах. У краіне пачаліся масавыя кантрольныя акцыі, якія праводзяць паліцыя і гігіенічная служба. Як распазнаць сьмяротна небясьпечны мэтылалькаголь?
У Чэхіі апошнімі днямі паўтара дзясятка чалавек атруціліся мэтылалькаголем, тры зь іх памерлі, адзін мужчына асьлеп, іншыя застаюцца ў крытычным стане ў бальніцах. У краіне пачаліся масавыя кантрольныя акцыі, якія праводзяць паліцыя і гігіенічная служба. Як распазнаць сьмяротна небясьпечны мэтылалькаголь?
Спэцыялісты, да якіх зьвярнуліся чэскія мэдыі, кажуць, што мэтылалькаголь на смак амаль нельга адрозьніць ад звычайнага пітнога, ці мовай хіміі – этылалькаголю. Цана вытворчасьці літру мэтылалькаголю, як і чыстага сьпірту ў Эўропе складае прыблізна 1 даляр. Але чысты сьпірт, які далей ужываецца для вытворчасьці сьпіртовых напояў, абкладзены высокім падаткам. Мэтылалькаголь таньнейшы, ён звычайна ўжываецца як растваральнік, дадатак да незамярзальных сумесяў або паліва для гоначных матацыклаў. Значная розьніца ў цане двух відаў алькаголю застаецца для дзялкоў у многіх краінах надта спакусьлівай для «ценевага бізнэсу».
Як пазнаць сьмяротна небясьпечны мэтылалькаголь? Паводле чэскага судовага экспэрта ў галіне таксыкалёгіі Яраслава Зыгмунда, звычайны спажывец, які замовіў разьліўны алькаголь, напрыклад, у вакзальным буфэце, ня мае шанцаў паводле смаку пазнаць звычайны ці «забойчы» алькаголь. Таксыколяг Даніэла Пэлцлава дадае: першым сыгналам небясьпекі могуць стаць зьмены ці парушэньні зроку. Так, адзін з мужчынаў, што атруціўся нядаўна, прыйшоў у бальніцу з хворай галавой і скаргамі, што сьвет ён пачаў бачыць у чорна-белым адлюстраваньні. Празь некалькі гадзінаў мужчына асьлеп і гэта можа быць незваротным наступствам.
Адзіны спосаб, як распазнаць, што ў шклянцы – звычайны этылалькаголь або той небясьпечны мэтылалькаголь, – падпаліць яго, кажа таксыколяг Пэлцлава. Звычайны алькаголь гарыць сінім полымем, а мэтылалькаголь – аранжавым.