Беларускія ўлады сьцьвярджаюць, што стварылі ўсе ўмовы для правядзеньня ў краіне сумленных і празрыстых выбараў.
Менавіта гэта пачулі сёньня ад старшыні Палаты прадстаўнікоў Уладзімера Андрэйчанкі і старшыні Цэнтральнай выбарчай камісіі Лідзіі Ярмошынай прэзыдэнт Парлямэнцкай асамблеі АБСЭ Рыкарда Мільёры і кіраўнік місіі кароткатэрміновых назіральнікаў ад Асамблеі Матэа Мэкачы. Апазыцыя заяўляе пра адваротнае — улады ўсяляк перашкаджаюць весьці выбарчую кампанію дэмакратычным кандыдатам.
Тры тэмы сталі асноўнымі падчас размовы міжнародных парлямэнтароў у Цэнтравыбаркаме. Гэта — прадстаўніцтва апазыцыі ў выбарчых камісіях, колькасьць скаргаў на адмову ў рэгістрацыі і права кандыдатаў агітаваць у мэдыях за байкот выбараў. З пэрсаналіяў згадвалася толькі прозьвішча Аляксандра Мілінкевіча. Матэа Мэкачы папрасіў патлумачыць, чаму лідэра руху «За свабоду» не зарэгістравалі кандыдатам у дэпутаты, сказала нашаму радыё старшыня ЦВК Лідзія Ярмошына:
«Адносна спадара Мілінкевіча яму патлумачылі, што да яго ўжываліся абсалютна такія ж падыходы, як і да іншых кандыдатаў. Больш за тое, дакумэнты, якія прадставілі для вылучэньня Мілінкевіча, адрозьніваліся ад іншых, скажам так, яшчэ большай няякаснасьцю. Гэта зьяўляецца праўдай і было пацьверджана на пасяджэньні Вярхоўнага суду».
Аляксандар Мілінкевіч сёньня таксама меў магчымасьць выкласьці кіраўніцтву Парлямэнцкай асамблеі сваё бачаньне сытуацыі. Сваімі ўражаньнямі ад сустрэчы ён падзяліўся са «Свабодай»:
«Гэтыя людзі даволі добра падрыхтаваныя і абазнаныя ў сытуацыі на Беларусі. Яны ацэньваюць выбары як фармальна добра арганізаваныя, але як выбары, якія маюць шмат недахопаў. Гэта бачна і ў рэгістрацыі кандыдатаў, і ў складзе выбарчых камісіяў.
Мне падаецца вельмі важным, што яны сказалі, што ацэнка выбарчай кампаніі, як заўсёды, будзе аб’ектыўнай».
Палітоляг Андрэй Фёдараў называе візыт прадстаўнікоў Парлямэнцкай асамблеі АБСЭ ў Менск сымбалічным. Ён кажа, што фармальнасьці павінны быць выкананыя:
«Беларусь — паўнапраўны сябра АБСЭ. Таму няма нічога дзіўнага, што сюды прыяжджае прэзыдэнт Парлямэнцкай асамблеі АБСЭ. Нічога надзвычайнага чакаць ад гэтай паездкі не выпадае. Хутчэй за ўсе, пазыцыя Асамблеі будзе гэткая самая, як і на папярэдніх выбарах. Хібаў у выбарчай кампаніі сёлета, на мой погляд, хапае. І яны пра гэта ў Вене ведаюць».
Матэа Мэкачы праз 10 дзён прыедзе ў Менск на чале місіі кароткатэрміновых назіральнікаў ад ПА АБСЭ, сказала Лідзія Ярмошына:
«Пакуль анкета на яго яшчэ не падавалася. Але разьвітваўся ён з намі са словамі „Да хуткай сустрэчы“, якія вывучыў па-расейску».