Сьвяткаваньне Дня вайсковай славы ў аршанскіх ваколіцах расьцягнулася амаль на тры дні. Самадзейныя мастацкія імпрэзы з рознай колькасьцю ўдзельнікаў зьмянялі адна адну, і мінулай ноччу на Аршаншчыне адбыўся яшчэ адзін канцэрт беларускіх бардаў.
Праз тое, што бардаўскі фэст «Аршанская бітва» некалькі апошніх год зрывала міліцыя, ён больш не праходзіць у выглядзе вялікага канцэрту з начоўкай у намётах на знакамітым полі Аршанскай бітвы, што адбылася 8 верасьня 1514 году.
Сёлета на гістарычным полі не сьпявалі. Але тут прайшлі і ускладаньне кветак, і супольная малітва ў памяць пра палеглых ваяроў. Бардаўскія сьпевы гучалі ў іншых мясьцінах, хаця паслухаць іх маглі далёка ня ўсе ахвотныя – бо канцэрты ладзіліся ў вымушаных умовах кансьпірацыі.
«Увечары 8 верасьня мы сабраліся пад вёскай Брылі, у вусьці невялікай рачулкі Водзьбіцы. Сьпявалі амаль да самай раніцы, хаця было нас зусім ня шмат, каля дзясятка чалавек. У тым ліку двое сьпевакоў, я і Мікола Рудкоўскі», – апавёў вядомы бард Андрэй Мельнікаў.
Міліцыя ўсё-ткі завітала на патаемнае месца, дадаў спадар Андрэй. Ва ўсіх прысутных праверылі дакумэнты і перапісалі асабістыя дадзеныя. Але нікога не затрымлівалі.
Нягледзячы на тое, што бардаўскі фэст зьмяніў фармат, і канцэрты праходзяць у падпольных умовах, поле Аршанскай бітвы не забытае. Гэтымі днямі на ім пабывала ня менш за сто чалавек, якія прыяжджалі сюды без усялякіх папярэдніх дамоўленасьцяў. І над полем, які і ў мінулыя гады, луналі бел-чырвона-белыя сьцягі.