12 верасьня, у аўторак, у Бундэстагу адбудзецца адмысловае
паседжаньне камісіі ўнутраных спраў з удзелам кіраўніка МУС ФРГ Пэтэра
Фрыдрыха. На парадку дня — прафэсійная дапамога нямецкай паліцыі беларускім міліцыянтам.
Пра гэта паведамляе бэрлінскае выданьне Tagesspiegel.
Як заявіў каардынатар парлямэнцкай сацыял-дэмакратычнай фракцыі па пытаньнях унутранай палітыкі Міхаэль Гартман, «давер да МУС у грамадзтве страчаны», а таму «міністар мусіць трымаць размову перад камісіяй і даць дэпутатам дакладныя адказы на пытаньні». У гэтым, маўляў, яго шанец захаваць уласны гонар і гонар мундзіру.
Паводле дэпутата ад партыі зялёных Фолькэра Бэка, парлямэнт павінен ведаць, на якіх прававых момантах будуецца нямецкая паліцэйская дапамога іншым краінам, у прыватнасьці беларускаму рэжыму.
Нямецкія апазыцыйныя палітыкі крытыкуюць урад за тое, што падрыхтоўка беларускіх сілавікоў была закрытай ад заканадаўцаў. Цяпер стала вядома, што ў пэрыяд 2009-2010 ў рамках праекту «Падрыхтоўка беларускай міліцыі ў адпаведнасьці са стандартамі ЭЗ на прыкладзе паліцыі ФРГ» немцы правялі для беларусаў дзевяць сэмінараў( пяць у Нямеччыне, чатыры ў Беларусі). Парлямэнтары зацікаўленыя ў дэталёвым тлумачэньні характару кожнага з сэмінараў, аднак менавіта такіх адказаў яны не атрымалі ад міністэрства і дагэтуль.
«Той, хто сыстэматычна прыхоўвае інфармацыю, мае нячыстае сумленьне», кажа апазыцыя напярэдадні адмысловага пасяджэньня ў Бундэстагу ў аўторак.