70 чалавек грамадзянаў Польшчы ўскладуць кветкі і запаляць зьнічы ў Курапатах 7 верасьня.
Польскія байкеры наведваюць мясьціны, дзе пахаваныя іхныя суайчыньнікі, а таксама мясьціны, якія зьвязаныя з гісторыяй Польшчы.
Яны ўжо пабывалі ў Наваградзкім і Валожынскім раёнах. У Беларусі яны прабудуць да 9 верасьня. Пасьля гэтага накіруюцца ў Расею.
Курапаты — урочышча пад Менскам, дзе ў 1937–1941 гадах карнікі НКВД расстралялі, паводле розных падлікаў, ад 40 да 200 тысяч чалавек.
У красавіку — траўні 1988 году ў лясным масіве Курапаты былі знойдзены парэшткі людзей, гэтыя факты хутка сталі шырока вядомыя, дзякуючы дзейнасьці Зянона Пазьняка і грамадзкай арганізацыі «Мартыралёг Беларусі».
У чэрвені 1988 году створана ўрадавая камісія, і пракуратура БССР завяла крымінальную справу па выяўленых фактах.
У працэсе расьсьледаваньня, як пацьверджана ў інфармацыйным паведамленьні Генэральнай пракуратуры Рэспублікі Беларусь у чэрвені 1996 году, устаноўлена, што тут з 1937 па 1941 супрацоўнікі НКВД БССР расстрэльвалі рэпрэсаваных жыхароў рэспублікі.
Пры аглядзе ляснога масіву выяўлена, што на тэрыторыі каля 30 га разьмешчана 510 пахаваньняў, зь якіх у часе эксгумацыі праверана 8 і ў 6 зь іх знойдзены шкілетныя парэшткі людзей, адзеньне і іншыя асабістыя рэчы загінулых.
Ва ўшанаваньне памяці ахвяраў усталяваныя крыжы, іншыя мэмарыяльныя знакі, шчыты з надпісамі.
У Курапатах неаднойчы зьдзяйсьняліся факты вандалізму.