Павал Казлоўскі зьняўся з выбараў

Павал Казлоўскі

«Я не хачу ўдзельнічаць у гэтым спэктаклі, сьпіс дэпутатаў ужо зацьверджаны. У 2004 годзе я ўдзельнічаў і ішоў сур’ёзна, але мяне не дапусьцілі», — заявіў Казлоўскі ў інтэрвію БелаПАН.
Сёлета былы міністар абароны, сябра АГП Павал Казлоўскі балятаваўся ў Менску па Васьняцоўская выбарчай акрузе № 93.

Акруговая камісія адмовіла Казлоўскаму ў рэгістрацыі кандыдатам на той падставе, што ён паказаў не ўсе неабходныя зьвесткі ў дэклярацыі, у прыватнасьці няправільны памер гаража, а таксама магчымыя прыбыткі ад здачы ў наём садовага доміка.

Цэнтрвыбаркам на пасяджэньні 30 жніўня задаволіў скаргу Казлоўскага на адмову ў рэгістрацыі.