Што мы маем на ўвазе, калі гаворым пра згвалтаваньне? Ці ўзрост мае значэньне? У некаторых краінах сэкс з непаўналетнімі лічыцца згвалтаваньнем, у іншых — не. Які сэкс можна лічыць за гвалт? Ці жанчына заўжды лічыцца ахвярай, а мужчына гвалтаўніком? Ці час, месца або іншыя абставіны граюць нейкую ролю? Такімі пытаньнямі задаецца брытанскі часопіс Economist.
Погляды на гэта розьняцца ў кожнай краіне і культуры. У Паўднёвай Афрыцы, дзе чатыры зь дзесяці жанчын кажуць, што іх першы сэксуальны досьвед быў пры згвалтаваньні, палігамны прэзыдэнта Джэйкаб Зума, лічыць, што «Вы ня можаце проста адмовіць жанчыне, калі яна да гэтага гатовая». «Адмовіць такой жанчыне ў сэксе было б «раўназначна згвалтаваньню », - сказаў ён ў 2006 падчас суду над ім за згвалтаваньне (тады ён быў апраўданы).
У Амэрыцы ў сярэднім 232 згвалтаваньні фіксуюцца паліцыяй штодня. Гэта, безумоўна, сумна. Але ці ёсьць згвалтаваньне згвалтваньнем: у спрэчцы аб абортах для ахвяраў згвалтаваньня, Тод Акіна, рэспубліканец зь Місуры, кажа пра «сапраўднае» згвалтаваньне (цікава, ці гэта значыць, што згвалтаваньне можа быць фіктыўным). Прэзыдэнт ЗША Барак Абама запярэчыў, што «згвалтаваньне ёсьць згвалтаваньне». Рэч у тым, што ў ЗША дагэтуль няма агульнанацыянальнага тлумачэньня, што ёсьць згвалтаваньне. Паводле фэдэральнага закону, гэта «акт сэксуальнага гвалту».
У Швэцыі зусім іншае тлумачэньне, Напрыклад, заснавальнік WikiLeaks Джуліян Асанж абвінавачваецца ў гвалце, паводле скаргаў, пададзеных дзьвюма жанчынамі. Раней ён ужо меў сэкс па ўзаемнай згодзе з адной зь іх. Іншая кажа, што пагадзілася на сэкс, але толькі з прэзэрватывам. Такім чынам, адна скарга аб згвалтаваньні, дзьве — аб сэксуальных дамаганьнях і адна — аб сэксуальным прымусе. Асанж атрымаў прытулак у Эквадоры (ён хаваецца ў пасольстве гэтай краіны ў Лёндане). Прэзыдэнт Эквадору Рафаэль Карэа кажа, што ўчынкі Асанжа ня будуць лічыцца згвалтаваньнем ў Лацінскай Амэрыцы.
Джордж Гэлаўэй, дэпутат парлямэнту Вялікабрытаніі, заявіў, што нават калі скаргі швэдзкіх жанчынаў праўдзівыя, гэта ня ёсьць згвалтаваньнем. Ён сьцьвярджае: «Калі вы кладзяцеся спаць з кімсьці, здымаеце адзеньне і займаецеся зь ім сэксам, а затым засынаеце, вы ўжо ў сэксуальных адносінах зь ім.» Паводзіны Ассанжа можна назваць «непрыстойнымі і дрэннымі з гледзішча сэксуальнага этыкету», сказаў ён, але назваць гэта згвалтаваньнем — «дэвальваваць увесь сэнс гэтага азначэньня».
Хоць Швэцыя і лічыцца бясьпечнай краінай зь вялікай павагай да правоў жанчынаў, але мае адзін з самых высокіх паказьнікаў зарэгістраваных згвалтаваньняў. Гэта складана патлумачыць: напэўна, швэдзкія жанчыны адчуваюць сябе больш упэўнена, калі паведамляюць пра сэксуальны гвалт, у той час, як жанчыны ў іншых краінах, баяцца.
Некаторыя з абаронцаў Асанжа асуджаюць швэдзкія законы, як занадта жорсткія. У Швэцыі, як і многіх іншых краінах, сэкс бяз згоды з жанчынай, якая заснула (незалежна ад папярэдніх стасункаў), ёсьць згвалтаваньне, як і ў выпадку з Асанжам. Фізычнае вызначэньне згвалтаваньня таксама розьніцца: у Ангельшчыне за яго прымаецца пранікненьне пэнісу у любую з трох адтулінаў на целе бяз згоды. Іншыя віды сэксуальнага гвалту таксама лічацца злачынствам.
Згвалтаваньне ў шлюбе па сутнасьці аксюмаран. Аднак цяпер у большасьці заходніх краінаў ўвялі крымінальную адказнасьць за яго. Але ў Кітаі і ў многіх мусульманскіх краінах да гэтага часу не пярэчыць закону. Згвалтаваньне можа нават прывесьці да шлюбу ў некаторых мусульманскіх краінах, дзе віна здымаецца, калі гвалтаўнік ажэніцца са сваёй ахвярай.
У законах шарыяту ахвяры цяжка даказаць факт згвалтаваньня. Гэта патрабуе прызнаньня ад гвалтаўніка ці чатыры сьведкі-мужчыны. У некаторых мусульманскіх краінах, уключаючы Банглядэш і Самалі, ахвяры згвалтаваньня самі могуць у выніку быць пакараныя (у тым ліку праз лупцоўку ці пабіцьцё камянямі) за ўдзел у незаконным сэксе. Некаторыя кажуць, што тры чвэрці жанчынаў у турмах Пакістану — ахвяры згвалтаваньняў.
Законы пра гвалт таксама вызначаюць, наколькі законныя палавыя адносіны па згодзе з удзелам маладых людзей. Першы зарэгістраваны закон пра гэта зьявіўся ў Ангельшчыне ў 1275 годзе, паводле яго злачынствам зьяўляецца займацца сэксам (са згоды ці без) зь «дзяўчынай па ўзросьце». Гэта значыла, маладзейшай за 12 гадоў, калі можна было брацца шлюбам. (Джульеце Шэксьпіра было 13 гадоў падчас яе раману з Рамэа). У большасьці краінаў у цяперашні час усталяваны шлюбны ўзрост ад 15 да 18 гадоў (часам вышэйшы у мужчынаў, чым у жанчынаў), у Гішпаніі — 13. У большасьці краінаў непаўналетнія ня могуць юрыдычна пагадзіцца на сэкс з дарослым, але законы мяняюцца. Некаторыя краіны ўсталёўваюць правілы аб дапушчальнай розьніцы ва ўзросьце ў адносінах з удзелам непаўналетняй, а ў іншых гэта ня мае значэньня.
Гэта стварае шэраг праўных калізіяў. 17-гадовы і 15-гадовы можа займацца легальным сэксам толькі ў адной краіне Эўразьвязу (Данія), а ў Вялікабрытаніі тое самае — крымінальнае злачынства (хоць на практыцы рызыка судовага перасьледу будзе мінімальная).
Магчыма, найбольш важную ролю грае, у якой ролі мужчына і жанчына. Хоць згвалтаваньне ў пераважнай большасьці выпадкаў (і, на думку некаторых, гэта натуральна) з боку мужчыны, але жанчыны таксама часта абвінавачваюцца ў сэксуальным гвалце над іншымі. У Зымбабвэ ў мінулым годзе тры жанчыны, былі абвінавачаныя ў тым, што выкралі і ап’янілі мужчыну наркотыкамі, а затым прымушалі яго займацца сэксам для таго, каб сабраць спэрму ў прэзэрватыў для выкарыстаньня ў рытуалах, якія павінны былі зрабіць людзей багатымі. У гэтым годзе жанчына ў аўстралійскім горадзе Адэлаіда была абвінавачаная ў згвалтаваньні пасьля разрыву адносінаў, бо прымушала мужчыну заняцца аральным сэксам.
Часьцей за ўсё мужчыны становяцца ахвярамі нападаў з боку іншых мужчынаў. Паводле статыстыкі, 70 тысяч амэрыканскіх зьняволеных гвалцяць кожны год. Колькасьць мужчынаў-ахвяраў згвалтаваньняў ў такіх краінах, як Конга, усё больш і больш. Сярод велізарнай колькасьці згвалтаваньняў жанчынаў, псыхічныя і фізычныя траўмы мужчынаў адыходзяць на другі плян (тыя, хто беглі ва Ўганду для лячэньня, сутыкнуліся зь перасьледам за гомасэксуалізм). Для іх і многіх іншых спрэчкі аб дакладным вызначэньні слова «згвалтаваньне» ня маюць ніякага значэньня.