8 верасьня 2012 году адбудзецца шэсьце ў гонар беларускай перамогі ў бітве пад Воршай. Шэсьце арганізуе варшаўская грамада «Беларускай Нацыянальнай Памяці» (БНП).
Старшыня БНП Анатоль Міхнавец заклікае сабрацца а 13-й гадзіне ля помніка дэ Голю ў Варшаве. Спадар Міхнавец распавёў «Свабодзе», што падчас сьвяткаваньня адбудзецца шэсьце:
«Шэсьце на 8 верасьня стала традыцыйным і адбываецца ад 2006 году, калі ў Варшаву прыехалі студэнты праграмы імя Каліноўскага. З актыўных студэнтаў і паўстала нашая ініцыятыва — „Беларуская нацыянальная памяць“, якая зьяўляецца ініцыятарам шэсьця. Удзельнікі зьбяруцца ў цэнтры Варшавы і пройдуць са сьцягамі па мосьце празь Віслу, туды, дзе загінуў Булак-Балаховіч. Каля памятнай шыльды адбудзецца ўрачыстасьць, запалім зьнічы і выступяць удзельнікі шэсьця».
«Беларуская нацыянальная памяць» заклікае адзначаць угодкі бітвы пад Воршай і ў Беларусі, зладзіўшы сьвяткаваньні на Аршанскім полі.
Бітва пад Воршай адбылася 8 верасьня 1514 году паміж войскамі Вялікага Княства Літоўскага і Маскоўскай дзяржавы. Гэтую перамогу шмат хто з гісторыкаў ацэньвае як адзін з найвялікшых трыюмфаў беларускай зброі. Дэмакратычная грамадзкасьць традыцыйна шануе гэты дзень як Дзень беларускай вайсковай славы.
http://www.youtube.com/embed/LlAlfBf5bqc