6 верасьня у Менскім гарадзкім судзе павінен аднавіцца працэс над былым намесьнікам старшыні Віцебскага аблвыканкаму, былым першым сакратаром БРСМ Леанідам Кавалёвым.
Працэс над Леанідам Кавалёвым пачаўся яшчэ ў лістападзе 2011 году, у сьнежні яго прыпынілі на экспэртызу.
Леанід Кавалёў быў арыштаваны ў Віцебску ў чэрвені 2011 году. З таго часу па горадзе ходзяць чуткі, што ў кабінэце былога намесьніка старшыні гарвыканкаму знайшлі вялікую суму грошай і што нібыта ў яго былі вялікія прыбыткі па-за афіцыйнай працай.
Кар’ерны ўзьлёт былога старшыні калгасу ў Баранавіцкім раёне Леаніда Кавалёва пачаўся з кіраўніцтва грамадзкім аб’яднаньнем БРСМ.
У 2005–2008 гадах Кавалёў быў другім, а потым і першым сакратаром арганізацыі, якую ў народзе называюць «лукамолам». Назіральнікі адзначаюць, што якраз у той час прайшлі прэзыдэнцкія выбары, якія скончыліся разгонам пратэстнага лягера на Кастрычніцкай плошчы з арыштам некалькіх соцень тых, хто быў супроць фальшаваньня выбараў. Кіраўнікі БРСМ вынікі выбараў віталі і аднымі зь першых павіншавалі Аляксандра Лукашэнку з «элегантнай перамогай».
Пасьля БРСМ Леанід Кавалёў крыху папрацаваў у Менскім аблвыканкаме, потым — намесьнікам Віцебскага гарвыканкаму, а апошнія паўтара года да арышту — намесьнікам старшыні Віцебскага аблвыканкаму. Жыхары Віцебску згадваюць: пасьля арышту Леаніда Кавалёва гаварылі, што неўзабаве будзе суд над ім у Віцебску, але потым размовы пра гэта спыніліся. Яшчэ праз пэўны час пайшла гаворка, што за Кавалёва перад начальствам рэспубліканскага ўзроўню нібыта заступілася кіраўніцтва вобласьці, і ў выніку справу забралі ў Менск, каб там увогуле «пахаваць».
Працяг тэмы — пазьней на сайце «Свабоды».