Затрымалі актывіста «Эўрапейскай Беларусі Аляксея Цёплага

Супрацоўнікі АМАПу затрымалі актывіста «Эўрапейскай Беларусі» Аляксея Цёплага. Гэта адбылося каля станцыі мэтро «Купалаўская», дзе актывіст раздаваў інфармацыйны бюлетэнь «Хартыя-97», паведамляе інтэрнэт сайт charter97.org.

Пра затрыманьне Аляксей Цёплы паведаміў сваім сябрам праз тэлефон, які неўзабаве адключылі. Месцазнаходжаньне актывіста невядомае.