Першапачатковы варыянт перадвыбарчых улётак Міколы Чарнавуса не прайшоў цэнзуру ў друкарні «Чырвоная зорка». Адцэнзуравалі яго зварот да выбарцаў і ў мясцовай дзяржаўнай газэце.
Мікола Чарнавус балятуецца ў парлямэнт ад партыі БНФ па Баранавіцкай-Заходняй акрузе № 5. Спадар кажа, што яму давялося перарабіць свой зварот да выбарцаў у мясцовай газэце, бо галоўны рэдактар Міхаіл Шубіч змусіў прыбраць адтуль крытыку гарвыканкаму.
Потым спадар Чарнавус сутыкнуўся з цэнзурай і тады, калі замаўляў улёткі ў друкарні «Чырвоная зорка»:
«У рэдакцыі я пагадзіўся на цэнзуру, бо там 4 тысячы той газэты. А ў тыпаграфіі плянуецца 23 тысячы ўлётак, таму я, вядома, хацеў захаваць першапачатковы тэкст. Сёньня схадзіў да юрыста, ён мне кажа, што ўлёткі мне не надрукуюць, а зацягнуць да дваццатых чыслаў месяца, калі ня выпраўлю тэкст, як яны хочуць. То ўжо і ня будзе сэнсу і часу разносіць. Таму пайшоў сёньня і парэзаў свой тэкст».
Мікола Чарнавус так распавёў «Свабодзе» пра тое, што не спадабалася цэнзарам у ягоным звароце да выбарцаў:
«Я раскрытыкаваў гарвыканкам за тое, што яны супраць таго, каб нашыя дзеці адпачывалі ў Крыме. Атрымліваецца, што загадчыца аддзелу культуры ў Севастопалі — родам з Баранавічаў. Севастопаль і Баранавічы, да таго ж, гарады-пабрацімы. Я дамовіўся зь ёй пра тое, каб дзеці з Баранавічаў адпачылі ў Севастопалі. Там гатовыя былі прыняць любую колькасьць нашых дзяцей і даслаць нам сваіх па абмене. А гарвыканкам маю ініцыятыву не падтрымаў. Яны нават і слухаць ня хочуць, бо гэта я зрабіў... Выходзіць, што гарвыканкам ня хоча, каб баранавіцкія дзеткі бясплатна маглі зьезьдзіць у Крым... Вось і ўся крамола ў тым маім звароце. Як кажуць, праўда вочы коле, таму і цэнзуруюць...»