У Казахстане з беларускім пашпартам затрымалі набліжаную асобу беглага прэзыдэнта Кыргызстана Курманбека Бакіева, які знайшоў прытулак у Аляксандра Лукашэнкі. Пра гэта паведаміла кіргіскае агенцтва CA-NEWS са спасылкай на Міністэрства ўнутраных спраў Кіргізстану
Экс-дырэктар Дзяржматрэсурсаў Кіргізстану Пайзулабек Рахманаў, якога шукае Інтэрпол, знайшоўся ў Казахстане. Паводле зьвестак МУС Кіргізстану, ён быў затрыманы яшчэ 15 чэрвеня. Кіргіская правасудзьдзе шукае яго за эканамічныя злачынствы падчас кіраваньня Бакіева.
Пры затрыманьні Пайзулабек Рахманаў прад’явіў пашпарт грамадзяніна Рэспублікі Беларусь на імя Пазыла Ташбаева, 1955 года нараджэньня, ураджэнца горада Алматы (Казахстан), выдадзенага ў 2011 годзе Першамайскім РАУС горада Менска.
Насамрэч Рахманаў нарадзіўся ў 1956 годзе ў Джалал-Абадскай вобласьці Кіргізстану. Цяпер Рахманаў сядзіць у сьледчым казахскага гораду Тараз.
Нагадаем, што сёлета 17 жніўня ў Менску каля кавярні «Грунвальд» быў сфатаграфаваны Джаныш Бакіеў, брат былога прэзыдэнта Курманбека Бакіева. Джаныш Бакіеў знаходзіцца ў вышуку, яго вінавацяць у забойствах. Міністэрства замежных спраў Кыргызстана 21 жніўня перадало беларускаму амбасадару вэрбальную ноту «аб прыняцьці вычарпальных мер па больш хуткаму затрыманьню грамадзяніна Бакіева Джаныша Саліевіча і наступнай яго экстрадыцыі ў Кіргізскую Рэспубліку».
У Бішкеку прайшло некалькі акцыяў пратэсту каля дзьвярэй беларускай амбасады, была і атака на будынак — вокны закідалі камянямі.
Кіраўнік прэсавай службы МУС Беларусі Канстанцін Шалкевіч гэтак пракамэнтаваў інфармацыю пра затрыманьне ў Казахстане паплечніка брата экс-прэзыдэнта Кіргізстану Бакіева зь беларускім пашпартам, выдадзеным на імя іншага чалавека.
«Мы будзем з гэтай справай разьбірацца толькі ў межах закону. Калі будзе запыт з боку той краіны, то будзем разьбірацца. Калі ня будзе, то ня будзем. На падставе таго, што нешта зьявілася ў інтэрнэце, ніхто нічога рабіць ня будзе. Усё павінна рабіцца на падставе афіцыйнай інфармацыі».

МУС: «Будзем разьбірацца, калі будзе запыт»